Цэтлік // Фота

  • Рэзурэкцыйная Імша 2026

    Першая ўрачыстая святая Імша ў нядзелю традыцыйна распачынаецца працэсіяй, у якой нясуць Найсвяцейшы Сакрамэнт і фігуру ўваскрослага Хрыста. Гэта так званаярэзурэкцыя(ад лац. уваскрасенне). 

  • Пасхальная вігілія 2026

    У ноч з суботы на нядзелю паводле найстаражытнейшай традыцыі адбываецца чуванне (лац. вігілія) на ўшанаванне Пана. Вігілія гэтай ночы, якая з’яўляецца найважнейшай і найбольш значнай з усіх урачыстасцяў, уключае шмат прыгожых старадаўніх абрадаў.

  • Вялікая пятніца Мукі Пана 2026

    У гэты дзень, згодна са старадаўняй традыцыяй, Касцёл не ўдзяляе ніякіх сакрамэнтаў, акрамя пакаяння (споведзь) і намашчэння хворых. У другой палове дня цэлебруецца літургія Мукі Пана, цэнтральнай часткай якой з’яўляецца адарацыя святога Крыжа. Пасля святой Камуніі, якая адбываецца пасля адарацыі, Найсвяцейшы Сакрамэнт пераносіцца ў прыгожа аздобленую сімвалічную грабніцу.

  • Святая Імша Вячэры Пана 2026

    «Гэта – Цела Маё, якое аддаецца за вас; Гэта келіх Новага Запавету ў Крыві Маёй, - кажа Пан. Чыніце гэта кожны раз, калі будзеце спажываць на ўспамін пра Мяне. »  (пар. 1 Кар 11, 24-25).

  • «Гасанна Сыну Давіда!» Распачаўся Вялікі тыдзень

    29 сакавіка – Пальмовая нядзеля – дзень у якім мы ўспамінаем трыумфальны ўваход Езуса Хрыста ў Ерузалем. Як піша eвангеліст, людзі з натоўпу, якія віталі Хрыста, «слалі адзенне сваё на дарозе, а іншыя — галінкі, зрэзаныя на палях. І тыя, хто ішоў спераду і следам за Ім, усклікалі: Гасанна! Благаслаўлёны той, хто прыходзіць у Імя Пана» (Мк 11, 1–10).

  • Папяльцовая серада 2026

    Папяльцовая серада — дзень, які распачынае перыяд Вялікага посту. Час пакаяння, у які ўступае Каталіцкі Касцёл ад сённяшняга дня, вернікі выкарыстоўваюць, каб праз малітву, удзел у пакутных набажэнствах і ўчынкі міласэрнасці падрыхтаваць свае сэрцы да самай галоўнай урачыстасці літургічнага года — Уваскрасення Пана.

  • ЛСА нашай парафіі на кібертурніры па FIFA ў Мінску

    Mіністранты і лектары Літургічнай службы алтара нашай парафіі прынялі ўдзел у кібертурніры па гульні FIFA, які адбыўся ў Хрысціянскім сацыяльным цэнтры ў Мінску.

  • Больш чым каманда: як валанцёры Jan.by святкавалі «прафесійнае» свята

    24 студзеня каманда Jan.by сабралася з нагоды літургічнага ўспаміну святога Францішка Сальскага, апекуна каталіцкай прэсы.

  • Перамагаючы цемру адвагай: у парафіі адбыўся дзявяты Баль Усіх Святых

    Нядзеля, 18 студзеня, стала для нашай парафіяльнай супольнасці днём асаблівага святла. У дольным касцёле Маці Божай Будслаўскай прайшоў доўгачаканы дзявяты Баль Усіх Святых. Сёлета свята было аб’яднана моцнай і заклікальнай тэмай — «Адвага супраць цемры».

  • Парафіяльнае калядаванне 2026

    6 студзеня парафіяльная супольнасць сабралася ў капліцы на вечар калядных спеваў. Хоры, парафіяльныя групы, сем’і, салісты заспявалі калядкі, вядомыя для многіх з самaга дзяцінства, а таксама і іншыя песні пра Нараджэнне Хрыста.

  • Парафія адзначала адпустовую ўрачыстасць святога Яна Евангеліста

    27 снежня Касцёл адзначае свята святога Яна – нябеснага заступніка нашай парафіі.

  • Хрыстос нарадзіўся! Славім Яго! Фотарэпартаж з Пастэрак


    Святая Імша, якая цэлебруецца з надыходам ночы, называецца Пастэрка — ад лацінскага слова pastor (пастух), бо першымі людзьмі, якім Анёлы абвясцілі цудоўную навіну пра Нараджэнне Хрыста, былі бэтлеемскія пастушкі, што ў тую ноч пасвілі непадалёк свой статак. Менавіта яны першыя прыйшлі і пакланіліся нованароджанаму Збаўцу, а разам з імі — іх жывёла.

  • Скаўты і скаўткі даставілі Бэтлеемскі агонь супакою ў парафіі Беларусі

    Распаўсюджванне Бэтлеемскага агню за сваю гісторыю ўжо паспела стаць сапраўднай каляднай традыцыяй для многіх, і каталіцкія скаўты тут не з’яўляюцца выключэннем. Для іх гэтая акцыя — адна з магчымасцяў паслужыць па-за межамі сваёй адзінкі і парафіі, несучы людзям святло з Бэтлеема. 

  • Аплаткавыя сустрэчы 2025

    У перадкалядны перыяд у нашай парафіі традыцыйна адбыліся Аплаткавыя сустрэчы ў супольнасцяў. Сваімі перажываннямі падзяліліся удзельнікі сустрэчаў.

  • Разважаючы пра веру: у парафіі адбыліся Адвэнтавыя рэкалекцыі

    З 11 па 14 снежня ў нашай парафіі адбыліся адвэнтавыя рэкалекцыі. «Вера — арыенцір духоўнага жыцця», — так гучала тэма, над якой разам з парафіянамі разважаў ксёндз-рэкалекцыяніст Павел Скуба, куратар прапедэўтычнага курса ў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне.

  • Апостальскі Нунцый наведаў нашу парафію

    5 кастрычніка парафію Св. Яна Евангеліста і Максімільяна Кольбэ ў Мінску ўпершыню наведаў з пастырскім візітам Яго Эксцэленцыя арцыбіскуп Іньяцыё Чэффалія — Апостальскі Нунцый у Рэспубліцы Беларусь.

  • Канікулы з Богам і Марыяй. Фотарэпартаж

    Душпастыры, сёстры і бацькі дбаюць не толькі пра фізічны і псіхічны адпачынак дзяцей падчас летніх канікулаў, але таксама пра іх духоўнае ўзбагачэнне. Добрым інструментам у такім узрастанні з'яўляюцца супольныя выезды з спецыяльна запланаванай праграмай. Глядзіце ў нашым фотарэпартажы, як прайшлі Канікулы з Богам 2025.

  • 32 парафіяніна прынялі сакрамэнт Канфірмацыі

    У нашу парафію завітаў біскуп Юрый Касабуцкі, каб узначаліць Святую Імшу і ўдзяліць сакрамэнт Канфірмацыі 32 парафіянам. Прыводзім словы, якімі з намі дзяліўся Эксцэлекцыя:

  • Успаміны з працэсіі Божага Цела

    Нашыя парафіяне ўдзельнічалі ў працэсіі па горадзе Мінску. Скаўты і скаўткі традыцыйна няслі сваё служэнне падчас гэтай падзеі.

  • Сусветны дзень дзіцяці ў Будславе

    1 чэрвеня ў Будславе адбылося святкаванне Сусветнага дня дзіцяці. 

Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.