Цэтлік // Фота

  • Фотарэпартаж з Пальмовай нядзелі 2021

    28 сакавіка – Вербная альбо Пальмовая нядзеля – дзень у якім мы ўспамінаем трыумфальны ўваход Езуса Хрыста ў Ерузалем. У Пальмовую нядзелю асвячаюцца галінкі вербаў і пальмаў, прынесеныя вернікамі і адбываецца ўрачыстая працэсія. У гэты дзень падчас святой Імшы чытаецца з падзелам на ролі апісанне Мукі Хрыста. Таму другая назва Пальмовай нядзелі — нядзеля Мукі Пана.

  • Завяршыўся 2020/2021 катэхетычны год

    У нядзелю 16 мая ў нашай парафіі адбылося заканчэнне катэхетычнага года. На святой Імшы бацькі і дзеці дзякавалі Богу за душпастыраў, сёстраў Марыяну і Агнешку, а таксама за тых, хто дапамагаў у выхаванні і фармацыі дзяцей і моладзі. Наша парафіяльная супольнасць памалілася за маленькіх парафіянаў, каб адпачынак падчас летніх канікулаў быў для іх бяспечным і плённым духоўна.

Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.