24 студзеня каманда Jan.by сабралася з нагоды літургічнага ўспаміну святога Францішка Сальскага, апекуна каталіцкай прэсы.

Святочная сустрэча пачалася з доўгачаканага супольнага часу — паходу на спектакль у моладзевы тэатр. Гэты час дадаў добрага настрою валанцёрам, а таксама культурна ўзбагаціў кожнага. Працоўная частка — заўсёды важны час для каманды. Гэта час, каб абмеркаваць тое, што ўдалося і не ўдалося зрабіць з часу апошняй сустрэчы, падзяліцца ідэямі, пашукаць новых кірункаў для развіцця. Запланаваць публікацыі бліжэйшых парафіяльных падзеяў, размеркаваць абавязкі — руціна жыцця каманды на працягу ўсяго года. Сённяшняя сустрэча стала асаблівай. Шэраг валанцёраў парафіяльных мас-медыя пашырыўся — усе прывіталі Андрэя Рамашка, які далучыўся да каманды валанцёраў.Каманда валанцёраў Jan.by дзякуе ўсім неабыякавым парафіянам за падтрымку, а асабліва за малітву ў сваё «прафесійнае» свята!

  
Фота: Марына Слесарчук

Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.