Цэтлік // Фота

  • Атрымалі «новых сяброў» і пераглядзелі жыццё: у парафіі прайшлі велікапосныя рэкалекцыі з унясеннем рэліквій мучанікаў

    10–12 сакавіка ў нашай парафіі прайшлі велікапосныя рэкалекцыі, якія правёў айцец Павел Раманчук OFMConv, пробашч парафіі Святога Арханёла Міхала ў Івянцы.

  • У іншым краі, у Гудагаі, шлях да Пана мы шукалі: як прайшоў зімовы выезд ДМХ

    «Пасля ўзышоў на гару і паклікаў да Сябе тых, каго Сам хацеў» (Мк 3, 13). Гэтыя словы сталі адпраўной кропкай для зімовага выезду нашай парафіяльнай моладзі, які адбыўся непасрэдна перад пачаткам Вялікага Посту. І вось 17 лютага мы, Душпастырства Моладзі Хрыста «Адзіныя сэрцам», адказалі на заклік Езуса і, захапіўшы з сабой ксяндза Уладзіміра Марушэўскага, паехалі шукаць сваю ўласную гару Табор.

  • «Каляда-Калядзiца, прыхадзi павесялiцца...»

    Час Божага Нараджэння — добры перыяд, каб несці радасць усім людзям. І не толькі словамі, але нават і спевамі, музыкай і наведваннямі! Так і нашыя парафіяне вырашылі пабыць калядоўшчыкамі, каб несці радасць Нараджэння Збаўцы ў дамы людзей.

  • Апостальскі Нунцый наведаў нашу парафію

    22 студзеня нашу парафію наведаў Апостальскі нунцый у Рэспубліцы Беларусь арцыбіскуп Антэ Ёзіч. Ён узначаліў Святую Імшу на 13:30.

  • «Трапіць у “Неба на зямлі”!» У парафіі адбыўся VI Баль усіх святых

    15 студзеня ў нашай парафіі адбыўся чарговы Баль усіх святых пад назвай «Нараджэнне Езуса Хрыста было такім…». Гэта ўжо шосты баль, на якім можна было пабачыць святых розных стагоддзяў і добра правесці час разам.

  • «Адзіныя сэрцам» сустрэлі Новы год у Тракелях!


    Вось ужо шосты Новы год супольнасць ДМХ «Адзіныя сэрцам» сустракае разам. І кожнае святкаванне імкнецца быць асаблівым, непаўторным. (Спойлер: так яно і атрымліваецца). У гэтым годзе, дзякуючы натхненню душпастыра ксяндза Уладзіміра Марушэўскага SChr, Новы год «Адзіныя сэрцам» сустрэлі ў гасцях у Маці Божай Тракельскай!

  • Адбылася аплаткавая сустрэча пілігрымаў

    Восьмага студзеня, у свята Хросту Езуса Хрыста, адбылася аплаткавая сустрэча ўдзельнікаў 30 пешай пілігрымкі Мінск – Будслаў. Пілігрымаў гасцінна прыняў кс. Францішак Рудзь, які ў прывітальным слове адзначыў: “Сімвалічна, што на аплаткавую сустрэчу пілігрымы сабраліся ў «кавалачку Будслава» ў Мінску – у касцёле Маці Божай Будслаўскай”.

  • Радавацца, як святы Ян: у парафіі адзначылі свята свайго апекуна

    27 снежня адзначаецца свята святога Яна, апостала і евангеліста, – галоўнага апекуна і заступніка нашай парафіі. З гэтай нагоды адбылася ўрачыстая Святая Імша, якую ўзначаліў айцец Віталь Даніловіч МІС, пробашч парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Сухарава.

  • Хрыстос нарадзіўся! Славім Яго! Фотарэпартаж з Пастэрак


    Святая Імша, якая цэлебруецца з надыходам ночы, называецца Пастэрка — ад лацінскага слова pastor (пастух), бо першымі людзьмі, якім Анёлы абвясцілі цудоўную навіну пра Нараджэнне Хрыста, былі бэтлеемскія пастушкі, што ў тую ноч пасвілі непадалёк свой статак. Менавіта яны першыя прыйшлі і пакланіліся нованароджанаму Збаўцу, а разам з імі — іх жывёла.

  • Адбылося ламанне аплаткай у парафіяльных супольнасцях

    Малітва, батлейка, калядкі... Ужо запаленыя чатыры свечкі ў Адвэнтовым вянку. Гэта ўсё азначае, што ўжо ізноў набліжаецца час аднаго з самых вялікіх святаў у годзе — Нараджэння Пана Езуса.

    Традыцыйна святкаванне ў нашай парафіі пачынаецца загадзя, а менавіта аплаткавымі сустрэчамі.

  • Гісторыя працягваецца, або чые рукі Бэтлеемскі агонь разносяць

    Шэфы скаўцкіх адзінак нашай парафіі падзяліліся сваімі думкамі пра акцыю распаўсюджвання Бэтлеемскага агню.

  • У парафію да дзяцей завіталі анёлы

    Учора, 6 снежня, у нашу парафію на Раратнюю Святую Імшу прыбылі анёлы ад святога Мікалая.

  • «Эўхарыстычны рух моладзі» здзейсніў свой чарговы выезд

    Зімні выезд супольнасці ЭРМ з катэхетычный часткай і забавамі адбыўся 3-4 снежня ў Хрысціянскім сацыяльным цэнтры ў Мінску.

  • Айцы хрыстусоўцы адзначылі 30 гадоў служэння ў Беларусі

    20 лістапада, ва ўрачыстасць Пана нашага Езуса Хрыста, Валадара Сусвету, святую Імшу а 13.30 у нашай капліцы ўзначаліў біскуп Юрый Касабуцкі. Патранальнае свята айцоў хрыстусоўцаў стала добрай нагодай, каб падзякаваць Пану Богу за 90 гадоў існавання манаскай супольнасці ў свеце і 30 гадоў служэння хрыстусоўцаў у Беларусі.

  • Асацыяцыя Святой Сям’і з Назарэта

    Пры парафіі існуе супольнасць Асацыяцыі Святой Сям’і з Назарэта. АСС з’яўляецца формай супрацоўніцтва і духоўнага абмену, якая ўзнікае паміж супольнасцю Сясцёр Найсвяцейшай Сям’і і чальцамі АСС, даючы апошнім магчымасць саліднай фармацыі і асабістых адносінаў з Богам.

  • Зусім немаленькая гісторыя

    Нашыя парафіяне працягваюць дзяліцца сваімі сведчаннямі дзеяння Божай ласкі ў іх жыцці.

    Сёння мы хочам дадаць у нашу рубрыку «Маленькія гісторыі» сведчанне Алены Шымак пра вялікую ласку, якую атрымала яе сям'я праз заступніцтва Маці Божай. Гэтай гісторыяй яна падзялілася ў сваіх сацсетках у дзень нараджэння сваіх сыноў-двайнят Мішы і Даніка.

  • Святары разам з парафіянамі правялі набажэнства за памерлых на могілках Масюкоўшчыны

    Лістапад — месяц, асаблівым чынам прысвечаны малітве за памерлых. Таму напярэдадні ўрачыстасці Усіх Святых і Успаміну ўсіх памерлых вернікаў, 30 кастрычніка, святары разам з дарослымі, моладдзю і дзецьмі нашай парафіі правялі набажэнства на могілках Масюкоўшчыны.

  • Жаночы клуб

    Хто зразумее жанчыну лепш за іншую жанчыну?, або Аповед пра парафіяльны Жаночы клуб.

    Гэта гісторыя пачалася не так даўно — усяго толькі пару гадоў таму: у няпростыя часы некалькім жанчынам прыйшла такая думка, каб час ад часу сустракацца разам не толькі для малітвы, але і для шчырай душэўнай размовы. Наша парафія багатая на розныя малітоўныя групы і рухі для людзей розных узростаў, але такога, асаблівага, фармату дагэтуль у нас не было. На той час мужчынскі клуб ужо ладзіў свае сустрэчы. Жанчыны нашай парафіі вырашылі стварыць сваё кола пад цёплымі крыламі нашых сясцёр.

  • У капліцу былі ўнесены рэліквіі святога Яна Паўла ІІ

    Поўная каплічка вернікаў. На дварэ кастрычнік. Нядзеля. Поўдзень. Урачыстая працэсія: крыж, Евангелле, рэліквіі. Пяць святароў ля алтара. Шмат міністрантаў. Скаўты і скаўткі з басанамі.

    «Не бойцеся жыць для любові» – спеў на пачатак. Словы, якія так часта паўтараў святы Ян Павел ІІ, – «не бойцеся!» Гэты заклік не траціць актуальнасць і пасля 44 гадоў з моманту, як кардынал Караль Вайтыла стаў галавою Касцёла. Менавіта ў гэтую восеньскую нядзелю, 23 кастрычніка, кс. канонік Уладзіслаў Завальнюк урачыста ўнёс у нашу капліцу рэліквіі святога Папы.

  • «Маленькая гісторыя» пра Вялікага чалавека

    22 кастрычніка Касцёл успамінае святога Яна Паўла ІІ. З гэтай нагоды некаторыя парафіяне падзяліліся прысутнасцю Вялікага Папы ў іх жыцці. Мы працягваем нашу рубрыку «Маленькія гісторыі» і сёння дзелімся з вамі сведчаннем нашай парафіянкі Алесі Каросцік.

Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.