Вітаем
«Хрыстус прыходзіць перамяніць сэрца чалавека, не прыходзіць, каб змяніць зло сілай». Інтэрв’ю з арцыбіскупам Юзафам Станеўскім, Мітрапалітам Мінска-Магілёўскім
21 лістапада нашу парафію наведаў арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, каб удзяліць сакрамэнт канфірмацыі. Пасля святой Імшы мы паразмаўлялі з іерархам.
Узгорак надзеі. Арцыбіскуп Юзаф Станеўскі ўдзяліў сакрамэнт канфірмацыі вернікам нашай парафіі
21 лістапада 21 кандыдат атрымаў знак дару Духа Святога з рук арцыбіскупа Юзафа Станеўскага, Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага. У гэты ж дзень Касцёл адзначаў урачыстасць Хрыста, Валадара Сусвету — патранальнае свята ксяндзоў хрыстусоўцаў, якія служаць у нашай парафіі.
Нядзеля Хрыста Валадара Сусвету 2021
Шчыра дзякуем за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя сёння ахвяраванні, якія прызначаюцца на патрэбы Духоўнай Семінарыі. Асабліва дзякуем за складзеныя ахвяры на будову касцёла. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню. Урачыстасць Хрыста – Валадара Сусвету: гэта апошняя нядзеля літургічнага года. Наступная нядзеля 28 лістапада гэта першая нядзеля Адвэнту, якой распачынаем новы літургічны год і падрыхтоўку да ўрачыстасці Божага Нараджэння. На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем: 22 лістапада (панядзелак): Успамін Святой Цэцыліі, панны і мучаніцы Імя Святой Цэцыліі ўпамінаецца ў Рымскім Каноне. Яна – заступніца касцельнай музыкі.
Напярэдадні ўдзялення сакрамэнту канфірмацыі адбылося малітоўнае чуванне
Увечары 20 лістапада, напярэдадні ўдзялення сакрамэнту канфірмацыі кандыдаты да канфірмацыі, іх сведкі і блізкія маліліся на чуванні перад Найсвяцейшым Сакрамэнтам.
ХХXІІ Нядзеля звычайная 2021
Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Асабліва дзякуем за ахвяраванні на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць. На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем: 9 лістапада (аўторак): свята гадавіны пасвячэння латэранскай базылікі 10 лістапада (серада): успамін св. Льва Вялікага, папы і доктара Касцёла 11 лістапада (чацвер): успамін св. Марціна Турскага, біскупа 12 лістапада (пятніца): свята св. Язафата, біскупа і мучаніка Святы Язафат Кунцэвіч нарадзіўся ва Ўладзіміры–Валынскім каля 1580 года. На дваццатым годзе жыцця ён уступіў у Закон базыльянаў. У 1618 годзе стаў полацкім уніяцкім архібіскупам і самаахвярна працаваў над пашырэннем веры каталіцкага Касцёла. Аддаў жыццё за веру 12 лістапада 1623 года ў Віцебску. Астанкі знаходзяцца ў базыліцы святога Пятра ў Рыме.
ХХXІ Нядзеля звычайная 2021
Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Асабліва дзякуем за ахвяраванні на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць.
На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем:
1 лістапада (панядзелак): УРАЧЫСТАСЦЬ УСІХ СВЯТЫХ
Парадак набажэнстваў:
- 07.00 – Святая Імша;
- 12.00 – Святая Імша;
- 18.30 – Выпамінкі і Нешпары за памерлых
- 19.00 – Святая Імша.
2 лістапада (аўторак): УСПАМІН УСІХ ПАМЕРЛЫХ ВЕРНІКАЎ
Ушанаваўшы трыумф тых верных, якія ўжо ўвайшлі на неба, Касцёл успамінае ўсіх, хто ў чыстцы каецца за свае грахі. Каб ім дапамагчы, Касцёл прадстаўляе Пану Богу малітвы і дараванне грахоў, атрыманае праз жывых, перш за ўсё праз Ахвяру Хрыста, якая прысутнічае ў Святой Імшы. Успамін усіх памерлых вернікаў увёў абат бэнэдыктынаў у Клюні святы Адылон у 998 годзе. Вельмі хутка гэты звычай быў прыняты ва ўсім Касцёле.
Парадак набажэнстваў:
- 07.00 – Святая Імша;
- 18.30 – Выпамінкі і Нешпары за памерлых
- 19.00 – Святая Імша.
Дзеці парафіі св. Яна Евангеліста і Максімільяна Кольбэ далучыліся да сусветнай акцыі «Мільён дзяцей моліцца Ружанец»
Увечары 18 кастрычніка прайшла міжнародная акцыя «Мільён дзяцей моліцца Ружанец», да якой з дапамогай прамой трансляцыі і тэлемосту на партале Catholic.by далучыліся тысячы хлопчыкаў і дзяўчынак з усёй Беларусі. Дзеці з нашай парафіі таксама прынялі ўдзел ў гэтай акцыі, молячыся аб міры і супакоі ў нашай Бацькаўшчыне і ва ўсім свеце.
ХХVІIІ Нядзеля звычайная 2021
Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Асабліва дзякуем за ахвяраванні на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць.
1. У кастрычніку ў нашай капліцы адбываюцца ружанцовыя набажэнствы ў 18.30, у нядзелю пасля св. Імшы на 18.00.
2. Набліжаецца Урачыстасць Усіх Святых і Дзень малітвы за памерлых (1-2 лістапада). Традыцыйна ў гэты час Касцёл моліцца за памерлых. Можна прыносіць ў закрыстыю спісы вашых памерлых. Просім, каб імёны і прозвішчы былі напісаныя ў назоўным склоне.
3. У нядзелю 17 кастрычніка на св. Імшы ў 13.30 – гадавіна Першай Святой Камуніі. У суботу а 17.00 – ружанец, рэпетыцыя, споведзь.
Усім Юбілятам і Імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх Божых ласкаў.
ХХVІІ Нядзеля звычайная 2021
Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Асабліва дзякуем за ахвяры складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць. На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем: 4 кастрычніка (панядзелак) успамін св. Францішка. Нарадзіўся паміж 1181 і 1182 гг. у Асізі (Цэнтральная Італія) у сям’і багатага купца П’етро Бэрнардонэ. У маладыя гады Францішак быў поўным энергіі аматарам забаваў і жыццёвых задавальненняў, які марыў стаць рыцарам. Падчас вайны паміж Асізі і Перуджай Францішак на год трапіў у палон і за гэты час перажыў унутранае навяртанне. Маючы каля 25 гадоў, у невялічкім касцёле Сан Дам’яно ён пачуў голас Хрыста, які прамовіў да яго з крыжа: «Францішку, адбудуй Мой заняпалы Касцёл». Паслухмяны гэтаму наказу, зразуметаму літаральна, святы адбудаваў той касцёл. Калі бацька Францішка запатрабаваў вярнуць грошы, выдаткаваныя на адбудову, пагражаючы пры гэтым пазбавіць сына спадчыны, той сам адрокся ад усёй маёмасці, пакінуў бацькоўскі дом і ў карычневым габіце басанож пайшоў вандраваць як жабрак. Да святога пачалі далучацца тыя, хто падзяляў яго ідэалы, і такім чынам утварыўся жабрачы ордэн францішканцаў. Верная супрацоўніца Францішка св. Клара заснавала жаночую галіну ордэна — другі закон св. Францішка (кларыскі). Жыццё і дзейнасць св. Францішка Асізскага, напоўненыя любоўю да ўсяго існага і замілавання навакольным светам, у найбольш глыбокім сэнсе прычыніліся да адбудовы ўсяго Касцёла на падставе нескажоных хрысціянскіх ідэалаў. 7 кастрычніка (чацвер) Успамін НПМ Ружанцовай
Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.





