Вітаем
7 пытанняў пра Яна Евангеліста
Сёння 27 снежня Касцёл адзначае свята святога Яна – нябеснага заступніка нашай парафіі. У гэтым матэрыяле прапануем разглядзець некалькі пытанняў, якія дапамогуць яшчэ бліжэй пазнаёміцца з постаццю любімага вучня Езуса Хрыста.
Свята святой сям'і: Езуса, Марыі і Юзафа 2021
Святая Сям’я з’яўляецца прыкладам для нашых сем’яў. Святы Юзаф – дасканалы прыклад для айцоў – працавіты, разважлівы, заклапочаны аб доме. Найсвяцейшая Панна Марыя з’яўляецца ідэалам найлепшай маці. А Езус – непараўнальны Сын, Які будучы Богам быў паслухмяны Бацькам і шанаваў кожнае Іх слова. Свята Святой Сям’і – гэта таксама свята нашых сясцёр назарэтанак, заахвочваем да малітвы ў іх інтэнцыі, асабліва за с. Марыанну і с. Назарыю. На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем: 27 снежня (панядзелак) – ПАРАФІЯЛЬНАЯ ЎРАЧЫСТАСЦЬ СВЯТОГА ЯНА, АПОСТАЛА І ЕВАНГЕЛІСТА
Gaudete, Christus est natus! Радуйся, Хрыстос нарадзіўся!
Жыццё мае ўласцівасць бесперапынна змяняцца, набываць новыя формы. Таксама з ім змяняемся і мы, прызвычайваемся да новых абставінаў, прымаем “правілы гульні”, якія з цягам часу ўжо не здаюцца такімі дзіўнымі. У чымсьці гэта кранаецца і жыцця Касцёла: вернікаў ужо не здзівіш трыма пастэркамі і анлайн-трансляцыяй, а немагчымасць паставіць традыцыйнае батлейнае прадстаўленне або сустрэцца, каб паламацца аплаткам, успрымаецца ўжо спакайней, змушае шукаць новы, можа нават больш глыбокі спосаб перажыць гэтыя моманты ў вузкім коле родных і блізкіх.
Адкуль узялася традыцыя дзяліцца аплаткай і што яна азначае?
Ужо хутка, падчас Вігілійнай вячэры мы будзем дзяліцца між сабой аплаткай. Таксама ў касцёлах у парафіяльных супольнасцях адбудуцца аплаткавыя сустрэчы. Можа, у гэтым годзе, як і год таму, згодна з прадпісаннямі бяспекі, яны пройдуць не так паўсюдна, як некалі, аднак традыцыя дзялення аплаткай не павінна губляць сэнс пад націскам перашкодаў, але аб’ядноўваць веруючых, запальваючы ў іх сэрцах агеньчык для Езуса. Як і адкуль з’явілася гэтая традыцыя?
Радасныя клопаты. Як у Жаночым клубе святочныя ўпрыгожванні майстравалі
– Дзяўчаты, ці не хацелі б вы навучыцца рабіць упрыгожванне на святочны стол? – аднойчы запытала сястра Марыянна. І вось чарговая сустрэча Жаночага клуба пераўтварылася ў незвычайны майстар-клас…
Расклад набажэнстваў на ўрачыстасць Нараджэння Пана Езуса і бліжэйшыя дні
У сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй, каб забяспечыць сацыяльную адлегласць паміж вернікамі падчас святочных набажэнстваў, было вырашана 24-га снежня правесці тры цэлебрацыі Імшы Пастэркі: у 20.00, 21.30 і 23.00. Просьба да парафіянаў вызначыцца, у які час прыняць удзел у святой Імшы, і запісацца ў спецыяльных картках пры выхадзе з капліцы альбо паведміць святароў праз парафіяльную электронную пошту, Viber ці іншым спосабам.
Цнотам веры, надзеі і любові былі прысвечаны адвэнтавыя рэкалекцыі
З 17 па 19 снежня праходзілі адвэнтавыя рэкалекцыі, якія праводзіў кс. Дзмітрый Чупрын, вікарый парафіі св. Юзафа ў Маладзечна.
Калядная гісторыя. Нязгасны агонь
Нават у звычайных рэчах і падзеях можна ўбачыць дзеянне Бога калі мы глядзім на свет вачыма веры. Гэтую гісторыю распавяла Дар’я Еўсікава. Яна не сумневаецца: у тым што адбылося ёсць Божы знак.
ІV Нядзеля Адвэнту 2021
Шчыра дзякуем усім за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Дзякуем каталіцкім скаўтам за служэнне ў распаўсюджванні Бэтлеемскага агоню "Святла Супакою", не толькі ў нашай парафіі, але і ў шматлікіх паррафіях нашай краіны. Асабліва дзякуем за ахвяры складзеныя на будову касцёла. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню.
Сёння апошні дзень нашых парафіяльных рэкалекцый. Хочам, ад усяго сэрца, шчыра падзякаваць кс. Дзмітрыю за гэты благаслаўлёны час, за паслугу ў канфесіанале і перад усім, за скіраванне да нас Божаге Слова. Няхай добры Бог, якога прыйсця чакаем, аддзячыць яму за ягоную паслугу.
На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем:
24 снежня (пятніца)
Святыя Імшы ў гэты дзень:
- 06.45 – Рараты,
- 20.00 – Урачыстая Святая Імша з удзелам дзяцей - Пастэрка
- 21.30 – Урачыстая Святая Імша - Пастэрка
- 23.00 – Урачыстая Святая Імша – Пастэрка
Можна запісацца на ўдзел у святочнай Імшы ў капліцы або даслаўшы нам паведамленне на парафіяльную электронную пошту.
25 снежня (субота) – УРАЧЫСТАСЦЬ НАРАДЖЭННЯ ПАНА ЕЗУСА
Святыя Імшы ў гэты дзень а 9.00, 10.30, 12.00 і 18.00.
26 снежня (нядзеля) – СВЯТА СВЯТОЙ СЯМ'І: ЕЗУСА, МАРЫІ І ЮЗАФА
Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.








