Вітаем
ІІ Нядзеля Вялікага Посту 2022
Шчыра дзякуем вам за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні, за ахвяраванні на будову касцёла і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню. На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем: 16 сакавіка (серада) – гадавіна пасвячэння Архікатэдральнага Касцёла ў Мінску, у архікатэдры – урачыстасць, у архідыяцэзіі – свята. 19 сакавіка (субота) - Урачыстасць св. Юзафа, Абранніка Найсвяцейшай Панны Марыі Усе звесткі пра жыццё святога мы знаходзім у Евангеллі паводле Мацвея і паводле Лукі. Нягледзячы на тое, што іх зусім няшмат, менавіта Абраннік найсвяцейшай Панны Марыі з’яўляецца адной з найбольш значных постацяў у хрысціянстве. Па прафесіі ён быў цесляром, жыў і працаваў у Назарэце і быў заручаны з Марыяй. Святы Юзаф быў абвешчаны апекуном Сусветнага Касцёла, а таксама з’яўляецца апекуном паміраючых, нарачоных і працаўнікоў.
У Літургічнай Службе Алтара 12 новых міністрантаў
3 сакавіка ў парафіі святых Яна Евангеліста і Максімільяна Марыі Кольбэ 12 хлопчыкаў былі прынятыя ў міністранты. Пасля таго як яны склалі прысягу, кожны міністрант з рук душпастыраў кс. Уладзіміра Марушэўскага і кс. Алега Шпеця атрымаў асабістую комжу і пасведчанне міністранта. Маючы такое пасведчанне, яны могуць служыць пры алтары ў любым касцёле.
І Нядзеля Вялікага Посту 2022
Шчыра дзякуем вам за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні, за ахвяраванні на будову касцёла і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню. 1. У нашай капліцы ў часе посту адбываюцца пакутныя набажэнствы: Крыжовы шлях – у пятніцу а 10.30 і а 19.00 гадзіне; Песні Жальбы - нядзеля перад Св. Імшой на 9.00 (у 8.40) і перад Св. Імшой на 12.00 (у 11.45). Крыжовы шлях для дзяцей у суботу а 13.00. Падчас посту ў пятніцу Святая Імша а 7.00 і пасля Крыжовага шляху а 10.30.
Папяльцовай серадой распачаўся Вялікі пост
У гэтым годзе Вялікі пост распачынаецца з асаблівай інтэнцыі: папа Францішак заклікае вернікаў прысвяціць Папяльцовую сераду посту дзеля міру, асабліва ва Украіне.
Запрашаем да супольнай малітвы ў інтэнцыі міру і спынення вайны

Дарагія парафіяне, у сённяшні час неабходная нястомная малітва ўсіх нас. Запрашаем да супольнай малітвы ў інтэнцыі міру і спынення вайны.
- Кожны дзень: адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту — у 18:00,
Святы Ружанец — у 18:30 - Крыжовы Шлях — пятніца 10:30 і 19:00 (транслюецца анлайн), субота 13:00 (дзеці)
- Начная адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту — ад 20:00 пятніцы 04.03 да 08:00 суботы 05.03
- Сціслы пост — Папяльцовая серада
Просім прынімаць Святую Камунію ў інтэнцыі міру і спынення вайны, далучацца да супольнай малітвы ў капліцы, кожны дзень маліцца асабіста і ўсёй сям'ёй у гэтай інтэнцыі.
Душпастыры
VІІІ Нядзеля звычайная 2022
Шчыра дзякуем вам за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні, за ахвяраванні на будову касцёла і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню. 1. У папяльцовую сераду, 2 сакавіка, мы распачынаем час Вялікага Посту і ў гэты перыяд Касцёл наказвае нам паўстрыманне ад гучных забаваў і паўстрыманне ад спажывання мясных страваў у вызначаныя дні (пятніца). Дадатковыя пастановы на гэты час кожны з нас можа абраць самастойна або парадзіўшыся ў спаведніка. Святая Імша ў ПАПЯЛЬЦОВУЮ СЕРАДУ а 7.00, 12.00 і а 19.00 гадзіне.
Паведамленне Старшыні ККББ біскупа Буткевіча ў сувязі з ваенным канфліктам ва Украіне
«Прашу, каб мы, захоўваючы спакой, узнеслі нашую малітву — як асабістую, так і ў парафіяльных супольнасцях, — аб як найхутчэйшым спыненні і як найменшых ахвярах распачатага канфлікта... Таксама заахвочваю да посту і ахвяравання цярпенняў і пакутаў у гэтай інтэнцыі», — гаворыцца ў заяве біскупа Алега Буткевіча.
Спяваць. Славіць. Развівацца: Хор «Эффата» правёў першую выяздную сустрэчу
Суботні дзень 19 лютага ў парафіяльнага хора «Эффата» пачаўся рана і незвычайна. Пакінуўшы прывычныя суботнія заняткі, удзельнікі спяшаліся на сустрэчу. Харыстаў гасцінна прыняў Хрысціянскі сацыяльны цэнтр. Такі фармат харавой сустрэчы праводзіўся ўпершыню.
Быць «прынцэсай» Бога вучыліся дзяўчаты на рэкалекцыях ў Навагрудку
У гэтыя выходныя, 11-13 лютага, дзяўчаты са старэйшай моладзі нашай парафіі ўдзельнічалі у адмысловых рэкалецыях, якія праходзілі ў Навагрудку. Тэма рэкалекцый: «Сарра: як навучыцца быць „прынцэсай Бога“». Гэта не выпадкова, бо імя Сара — значыць «князёўна» або «прынцэса». А калі Бог змяніў імя Сары на Сарра, яна стала звацца «Князёўнай мноства». Пад мноствам маецца на ўвазе народ.
VІ Нядзеля звычайная 2022
Шчыра дзякуем вам за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Дзякуем за ахвяраванні на будову касцёла. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню. На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем: 14 лютага (панядзелак) – свята св. Кірыла, мніха, і Мятода, біскупа, апекуноў Еўропы 1. У аўторак 15 лютага – дзень нараджэння біскупа Юрыя Касабуцкага, памятаем пра Яго Эксцэленцыю ў сваіх малітвах.
Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.






