Вітаем
Парафія Св. Яна Евангеліста і св. Максімільяна Кольбэ чарговы раз перамагла ў міністранцкім турніры
23-24 красавіка ў Оршы праходзіў ХІV марыянскі турнір міністрантаў, на які прыбылі хлопцы з Барысава, Мінска, Оршы. Таксама, ўжо традыцыйна, у турніры прымалі ўдзел міністранты і лектары нашай парафіі.
Аб'явы на ІV Велікодную нядзелю 2021
Чацвёртая велікодная нядзеля называецца Нядзеляй Добрага Пастыра. У гэты дзень мы распачынаем тыдзень малітваў аб святарскіх і манаскіх пакліканнях да служэння ў Касцёле.
У маі штодня у капліцы будзе а 18.45 будзе адбывацца ”Маёвае набажэнства” да Найсвяцейшай Марыі Панны. У нядзелю пасля Імшы а 18 гадзіне.
На гэтым тыдні ў літургіі:
- 28 красавіка (серада) – успамін св. Людвіка Марыі Грыньён дэ Манфора, прэзбітэра
- 29 красавіка (чацвер) – свята св. Кацярыны Сіенскай, панны і Доктара Касцёла, Апякункі Еўропы
- 1 мая (субота) – успамін св. Юзафа рамесніка
“Калі хтосьці гаворыць пра сястру Агнешку — гаворыць пра ўсмешку”. Сястра назарэтанка развіталася з нашай парафіяй
У нядзелю 18 красавіка мы развіталіся з сястрой Агнешкай Рамашка CSFN. Сястра назарэтанка служыла ў нашай парафіі амаль 3 гады. І вось надыйшоў час расстання. А наступным этапам яе служэння будзе нунцыятура ў Велікабрытаніі, у Лондане.
ІІІ Велікодная нядзеля 2021
Шчыра дзякуем вам за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Дзякуем за складзеныя ахвяры на будову касцёла. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню. На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем: 23 красавіка (пятніца): Успамін Святога Юрыя, мучаніка. Паводле падання, Святы Юрый быў рымскім воінам, які паходзіў з Лідзіі і быў хрысціянінам. Каля 300 г. ён уступіў у войска цэзара Дыяклетыяна і дасягнуў вялікіх поспехаў у службе. Аднак з-за сваёй веры ў Хрыста быў арыштаваны і аддадзены на катаванні. Ён прыняў мучаніцкую смерць у Нікамедыі (па іншых звестках — у Кападокіі) паміж 304 і 305 гг. Святы Юрый быў надзвычай папулярны таксама і на нашых землях і асабліва ўшаноўваўся земляробамі. На свята ў яго гонар прыгонным сялянам дазвалялася змяняць гаспадароў. Выява святога Юрыя, які паражае цмока, — адзін з самых папулярных сюжэтаў у іканапісе і сакральнай скульптуры. У гэты дзень Папа Францішак і біскуп Юрый Касабуцкі святкуюць свае імяніны.
«Уваскрос ўжо Хрыстус, Бог мой і Надзея, месцам жа спаткання будзе Галілея». Фотарэпартаж з Рэзурэкцыі
Першая ўрачыстая святая Імша ў Велікодную нядзелю традыцыйна распачынаецца працэсіяй, у якой нясуць Найсвяцейшы Сакрамэнт і фігуру ўваскрослага Хрыста. Гэта так званая рэзурэкцыя (ад лац. уваскрасенне).
«Пан уваскрос, Езус жыве, ззяе праменнем ноч. Я не памру, а буду жыць – Бог паказаў сваю моц». Фотарэпартаж з Пасхальнай вігіліі
У ноч з суботы на нядзелю паводле найстаражытнейшай традыцыі адбываецца чуванне (лац. вігілія) на ўшанаванне Пана. Вігілія гэтай ночы, якая з’яўляецца найважнейшай і найбольш значнай з усіх урачыстасцяў, уключае шмат прыгожых старадаўніх абрадаў.
Вялікая пятніца — дзень мукі і смерці Хрыста
Вялікая пятніца – гэта дзень, у якім наш збаўца Езус Хрыстус, паміраючы на крыжы, прынёс на ім крывавую ахвяру ўміласціўлення Нябеснаму Айцу за грахі ўсіх людзей.
Імшою Вячэры Пана распачаўся Святы Пасхальны Трыдуум
Каб убачыць сэнс Трыдуума, трэба разглядаць яго як адзінае цэлае — ад вечара ў Вялікі чацвер да благаслаўлення ў канцы Рэзурэкцыі. Гэта адна літургія, найважнейшая ў годзе, якая доўжыцца тры дні і тры ночы.
Фотарэпартаж з Пальмовай нядзелі 2021
28 сакавіка – Вербная альбо Пальмовая нядзеля – дзень у якім мы ўспамінаем трыумфальны ўваход Езуса Хрыста ў Ерузалем. У Пальмовую нядзелю асвячаюцца галінкі вербаў і пальмаў, прынесеныя вернікамі і адбываецца ўрачыстая працэсія. У гэты дзень падчас святой Імшы чытаецца з падзелам на ролі апісанне Мукі Хрыста. Таму другая назва Пальмовай нядзелі — нядзеля Мукі Пана.
Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.








