Навіны і аб’явы
Сённяшняя нядзеля – Хросту Пана распачынает звычайны перыяд літургічнага году. Шчыра дзякуем усім Вам за супольную малітву і складзеныя ахвяраванні. Няхай Бог узнагароджвае Вас за вашую шчодрасць.
Хацелася б шчыра падзякаваць Вам, дарагія браты і сёстры, за супольна перажыты 2011 год, за ўсё тое, што мы маглі з вамі супольна зрабіць, за тое, чаго супольна змаглі дасягнуць і перапрасіць за тое, што праз нашую няўвагу ці занядбанні ажыццявіць не ўдалося. Няхай гэты новы 2012 год будзе для ўсіх вас годам спаўнення чыстых надзеяў як у жыці асабістым, сямейным, так і грамадскім.
У нашу фотагалерэю дададзены фотаздымкі з Батлейкі і св. Мікалая.
Святая Імша 31 снежня ў вечары будзя а 21 гадзіне. Сардэчна запрашаем усіх жадаючых прыняць удзел у гэтым набажэнстве разам з намі. Падзякуем Богу Усемагутнаму за мінулы год і перапросім за ўсялякае зло і недахопы з нашага боку, а таксама будзем маліцца і прасіць аб патрэбныя дары і ласкі у надыходзячым 2012 годзе.
Суполнасць айцоў францішканаў ў Івянцы сардэчна запрашае хлопцаў ад 8 класа і старэйшых на францішканскія рэкалекцыі ў духу святога Францішка з Асізі і святога Максімільяна М. Кольбэ
тэма: Знаёмства з духоўнасцю святога Францішка і святога Максіміліяна Марыі Кольбэ.
Рэкалекцыі распачнуцца
27 снежня ў 15:00 гадзін і скончацца 30 снежня ў 13:00 гадзін
Па ўсіх пытаннях звяртацца па адрасу:
Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
tel. 801772 49042
MTC (29) 551 66 42 (а. Лех)
24 снежня 2011 (субота)
- 21 00 – Вігілійная Святая Імша з удзелам дзяцей (Пастэрка)
- 23 00 – Вігілійная Святая Імша (Пастэрка)
25 снежня 2011 (нядзеля) – Урачыстасць Божага Нараджэння
- 10 30 – Святочная Святая Імша з удзелам дзяцей
- Батлейка (падрыхтавалі дзеці з нашай парафіі)
- 12 30 – Святочная Святая Імша (Summa)
- 18 00 – Святочная Святая Імша
27 снежня 2011 (аўторак) – Парафіяльная ўрачыстасць святога Яна Евангеліста
- 7 15 – Святая Імша (адпустовая)
- 19 00 – Урачыстая Святая Імша (адпустовая)
17 снежня падчас Святой Імшы ў 19 00 у нашу парафіяльную капліцу скаўты прывязлі Бэтлеемскі Агонь.
1. Сардэчна дзякую ўсім вам за супольную малітву, за складзеныя ахвяраванні і за ўсю дапамогу, аказанную, асаблівым чынам, у гэтыя дні, за прыбіранне і ўпрыгожванне капліцы і ўпарадкаванне тэрыторыі пры капліцы.
2. У літургіі на гэтым тыдні мы адзначаем:
- 29.11 (ат) – успамін усіх святых францішканскага ордэну
- 30.11 (cср) – свята св. Андрэя, апостала
- 03.12 (сб) – св. Францішка Ксавэрыя
3. Сёння мы распачалі час Адвэнту – час чакання на Прыйсце Пана, час падрыхтоўкі да ўрачыстасці Божага Нарадэння. Памятаем, што гэта час посту. Пастараймася напрацягу гэтага перыяда больш засяродзіцца над справамі нашага духовага жыцця: малітва, сакрамэнт споведзі, учынкі міласэрнасці да бліжніх, паяднання. Належыць абмежаваць наш удзел у гучных забавах, дыскатэках і г.д.
4. Згодна са старадаўняй традыцыяй і ў нашай парафіі будуць адбывацца ранішнія Святыя Імшы ў гонар Найсвяцейшай Панны Марыі – РАРАТЫ. Усіх вас разам з дзецьмі запрашаем асаблівым чынам у сераду і пятніцу ў 7 00 раніцы і ў нядзелю 10 30 для дзяцей.
5. На плённае перажывання Адвэнту прыміце Божае благаслаўленне.
Молімся за памерлых падчас успаміну ўсіх памерлых вернікаў на могілках у Масюкоўшчыне ў Мінску
Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.




