Навіны і аб’явы
29 кастрычніка – 6 лістапада 2011г. на могілках Мінска і Мінскага раёна будуць адбывацца малітвы за памерлых з нагоды Успаміну ўсіх памерлых вернікаў. Вашай увазе расклад набажэнстваў.
Каталіцкі Касцёл абвяшчае праўду аб ўваскрашэнні і памятае ў сваіх малітвах пра памерлых. «З прычыны еднасці святых вернікі, якія яшчэ пілігрымуюць на зямлі, могуць дапамагаць чыстцовым душам, ахвяруючы за іх малітвы ўміласціўлення, асабліва эўхарыстычную Ахвяру, а таксама міласціну, адпусты і справы пакаяння» (Кампендый ККК 211).
«Адпуст — гэта дараванне перад Богам часовай кары за грахі, віна за якія ўжо прабачана. Вернік атрымлівае яго пры пэўных умовах, для сябе самога або для памерлых, праз паслугу Касцёла, які, як той, хто раздае ласкі адкуплення, размяркоўвае скарб заслуг Хрыста і святых» (Кампендый ККК 312).
З 1 па 8 лістапада кожны дзень можна атрымаць поўны адпуст і ахвяраваць яго за душу памерлага. Умовы атрымання поўнага адпусту:
- наведванне могілак і малітва за памерлых;
- быць у стане ласкі;
- прыняць святую Камунію;
- быць вольным ад усялякай прывязанасці да якога-небудзь граху, нават лёгкага;
- памаліцца ў інтэнцыях Святога Айца: Ойча наш..., Вітай, Марыя... і Веру ў Бога...
Згодна са старадаўнай каталіцкай традыцыяй, у лістападзе Касцёл моліцца ў інтэнц’і памерлых. Таксама і ў нашай парафіі будуць адбывацца адмысловыя набажэнствы за вернікаў, якія перад намі адышлі ў вечнасць. Гэтыя набажэнствы адбудуцца ў актаве, з 1 па 8 лістапада, і ў кожную сераду і пятніцу праз увесь месяц.
З 1 па 8 лістапада ў 18.30 набажэнства за памерлых і а 19 гадзіне святая Імша ў іх інтэнцыі.
Запіскі з імёнамі памерлых ужо цяпер можна прыносіць да закрыстыі.
1. Дзякую вам ўсім прысутным за супольную малітву, а таксама за складзеныя вамі ахвяры. Асаблівым чынам дзякую ўсім тым, хто прыймае ўдзел і ўносіць свой уклад у справу будавання нашага касцёла. Таксама хацеў выразіць сваю падзяку за прыбіранне нашай капліцы і таксама ахвярадаўцам гэтых прыгожых кветак, якія упрыгожываюць нашую святыню. Няхай добры Бог аддзячыць вам за вашыя ахвяры.
Расклад літургіі ў парафіі св. Яна Евангеліста і св. Максімільяна Маріі Кольбэ ў Міснку
Святая Імша
Буднія дні
7.15
19. 00
Нядзеля
8.00
10.30 (Дзіцячая)
12.00
18.00 (Зімні) 19.00 (Летні)
18.00
Расклад Святых Імшаў распачыннае дзейнічаць пачынаючы ад 9 кастрычніка (нядзеля)
Просты вобраз Святога Францішка,
У ахвяры сваёй чысціні…
Ціхі позірк са шчырай усмешкай ?
Ахінае цяплом дабрыні.
Як Марыя прытуліць да сэрца,
Супакоіць штодзённасці пыл,
І бязмежная радасць ільецца.
Гэта прыклад, як стаць святым.
Гэта вобраз вялікай пакоры,
Аб’яднанай у праўдзе з Хрыстом,
Як прылада Яго супакою ?
Насычае святлом і дабром.
Фотаздымкі з Transitus-2011
1. Дзякую вам ўсім прысутным за супольную малітву, а таксама за складзеныя вамі сёння ахвяры якія цалкам будуць прызначаны на патрэбы Мінска – Магілёўскай курыіі і дыяцэзіі. Асаблівым чынам дзякую ўсім тым, хто прыймае ўдзел і ўносіць свой уклад у справу будавання нашага касцёла На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем:
1. Дзякую ўсім за супольную малітву і складзеныя ахвяраванні. Асаблівым чынам дзякую ўсім тым, хто клапоціцца аб нашай святыні і кожную суботу негледзячы на ўласную занятасць прыбірае і прыгатаўлівае яе да нядзелі. 2. На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем:
1. Дзякую ўсім за супольную малітву і складзеныя ахвяраванні. Асаблівым чынам дзякую ўсім тым, хто далучыўся да нашай супольнай справы звязанай з падрыхтоўкай да будовы святыні. 2. На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем:
Былі дададзены новыя фотаздымкі да нашай фотагалерыі з Святой Імшы на якой адбылося асвячэнне школьных прыладаў і благаслаўленне на новы навучальны год.
Парафіяльныя аб’явы 1. Дзякую ўсім за супольную малітву і складзеныя ахвяраванні. Асаблівым чынам дзякую ўсім тым, хто далучыўся да нашай супольнай справы звязанай з падрыхтоўкай да будовы святыні. 2. На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем: - 8.09 (чц) – свята Нараджэння НПМ
Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.

