Навіны і аб’явы
Шчыры дзякую ўсім за супольную малітву і вашыя ахвяры.
На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем:
- 14 жніўня (аўторак) парафіяльная урачыстасць апякуна парафіі св. Максімільяна М. Кольбэ. Св. Імшы: 7.15 12.00 19.00 (Пасля кожнай святой Імшы набажэнства і адарацыя рэліквій) Магчымасць атрымаць адпуст пад звычайнымі ўмовамі. Прыняць св. Камунію ў стане ласкі асвячальнай і памаліца ў інтэнцыі святога айца і Касцёла.
- 15 жніўня (серада) урачыстасць Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі Асвячэнне і благаслаўленне новага ўраджаю. Прыносім плёны нашай зямлі – насённа, садавіну і агародніну. Св. Імшы:7.15 12.00 19.00
- На працягу ўсяго наступнага тыдня можна прыносіць ужываную вопратку.
14 жніўня ў Касцёле абыходзяць успамін св. Максімільяна Маріі Кольбэ. У гэтым дню наша парафмя перажывае свята свайго апекуна. Святыя Імшы ў гэты дзень будуць адбывацца:
7 15
12 00
19 00
Пасля кожнай св. Імшы адбудзецца набажэнства да св. Максімільяна Марыі Кольбэ з магчымасцю асабістага ўшанавання рэліквій святога, якія былі перададзены мінскай парафіі Святога Яна Евангеліста і св. Максімільяна М. Кольбэ братамі з кляштара ў Непакалянове.
Сардэчна запрашаем прыняць удзел у нашай супольнай малітве і радасці з нагоды нараджэння для неба нашага апякуна. Больш падрабязна а св. Максімільяне можна даведацца на нашай старонцы.
Галерыя фотаздымкаў са святым Максімільянам М. Кольбэ
У нядзелю пасля св. Імшы а 12 гадзіне, запрашаем усіх жадаючых на прагляд другой часткі фільма Бэн Гур. Прыблізна каля 13 гадзін.
Шчыры дзякую ўсім за супольную малітву і вашыя ахвяры. Сардэчна запрашаю ўсіх жадаючых, дапамагчы ў прыбіранні і прыгатаўленні нашай капліцы на нядзелю. Прыбіранне адбываецца ў суботу пасля святой Імшы а 19 гадзіне. На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем: 6 жніўня (панядзелак) Свята Перамянення Пана.
Шчыры дзякую ўсім за супольную малітву і вашыя ахвяры. Асаблівым чынам хацеў бы падзякаваць усім тым хто прычыняецца да таго каб наша каплічка заўсёды была прыбранна і ўпрыгожанна. На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем:
1. Хацеў бы падзякаваць усім за супольную малітву і складзеныя ахвяраванні. Асаблівым чынам дзякую ўсім тым, хто прыбірае нашую капліцу і клапоціца аб тым каб яна заўсёды была прыгожай. 2. На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем: 23 ліпеня (панядзелак) Свята Святой Брыгіты, законніца, апякунка Еўропы
21 ЛІПЕНЯ запрашаем усіх да нашай капліцы (Мінск, вул. Матусевіча 80), каб малітвай ушанаваць памяць кардынала Казіміра Свёнтка.
Літургія пачнецца пасля святой імшы а 19-й гадзіне.
Запрашаем усіх жадаючых 22 ліпеня а 13 гадзіне на першую частку фільма БЭН-ГУР.
Фільм атрымаў наступныя ўзнагароды:
Оскар, 1960 год - (11 Оскаров)
- Лучший фильм
- Лучшая мужская роль (Чарлтон Хестон)
- Лучшая мужская роль второго плана (Хью Гриффит)
- Лучший режиссер (Уильям Уайлер)
- Лучшая работа оператора (цветные фильмы)
- Лучшая работа художника (цветные фильмы)
- Лучшая работа костюмера (цветные фильмы)
- Лучший звук
- Лучший монтаж
- Лучшие спецэффекты
- Лучший саундтрек для драматических/комедийных картин
Золотой глобус, 1960 год
- Лучший фильм (драма)
- Лучший режиссер (Уильям Уайлер)
- Лучшая мужская роль второго плана (Стивен Бойд)
Британская академия, 1960 год
- Лучший фильм
1. Дзякую ўсім за супольную малітву і складзеныя ахвяраванні. Асаблівым чынам дзякую ўсім тым, хто падрыхтоўваў нашую капліцу на нядзельнага набажэнства, прыбіраў і ўпрыгожываў яе .
2. На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем:
16 ліпеня ў Каталіцкім Касцёле — успамін Найсвяцейшай Панны Марыі з гары Кармэль (Маці Божай Шкаплернай).
Паведамляю, што ў пілігрымку неабходна ўзяць з сабой:
- Палатку (калі ёсць);
- Карымат;
- Спальнік;
- Зручны абутак;
- Цёплыя рэчы;
- Сродкі асабістай гігіены;
- Дажджавік;
- Галаўны ўбор;
- Малітоўнік;
- Ружанец;
- Кубак, талерку (глыбокую), лыжку; (Лепш металічныя);
- Лекі, асабліва тыя, якія прымаеце асабіста, пластыр;
- Невялічкі заплечнік (заўсёды лепш мець з сабой ваду), малітоўнік, фатаапарат і ішныя дробязі;
Абавязкова добры настрой і ўсмешку на твары! :)
Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.


