Навіны і аб’явы

ВЯЛІКІ ЧАЦВЕР (05.04.2012) — дзень святара
- 10.00 — Святая Імша Хрызма (мінская архікатэдра)
- 19.00 — Святая Імша Вячэры Пана
- адарацыя да 22.00
ВЯЛІКАЯ ПЯТНІЦА (06.04.2012) ФОТАЗДЫМКІ
- 18.00 — Крыжовы Шлях
- 19.00 — Літургія Мукі Пана і адарацыя Святога Крыжа.
- Песні жальбы
- Адарацыя да 22.00
ВЯЛІКАЯ СУББОТА (07.04.2012)
- Асвячэнне велікодных страў
- 9.00
- 11.00 асвячэнне кс. Біскупам Антоніем Дзям’янка;
- 15.00
- пасля пасхальнай Вігіліі
- 21.00 — Вігілійная св. Імша Вялікадня
ВЯЛІКДЗЕНЬ (08.04.2012)
- 6.00 — Рэзурэкцыйная Святая Імша
- 12.00 — Святая Імша
- 18.00 — Святая Імша
ВЕЛІКОДНЫ ПАНЯДЗЕЛАК (09.04.2012)
- 12.00 — Святая Імша
- 19.00 — Святая Імша
Парафіяльныя аб’явы
- Сардэчна дзякую ўсім прысутным за супольную малітву і складзеныя ахвяраванні на карысць парафіі, дзякую за ўсялякую дапамогу аказанную асабіста нам, святарам працуючым у гэтай парафіі. Няхай Добры Бог узнагародзіць Вас за вашую шчодрасць.
У сувязі з прызнанем беларускай дзяржавай ІІІ Нядзелі Вялікага Посту 11 сакавіка, днём працоўным, святая Імша ў суботу на 19 гадзін будзе адбывацца з фармуляра ІІІ Нядзелі Вялікага Посту. Таму ўсіх тых, хто ў сувязі з вымушаным парушэннем Божай запаведзі не можа ў нядзелю прысутнічаць на святой Імшы, сардэчна запрашаем прыняць удзел у святой Імшы ў суботу. Нагадваем, што парушэнне загаду "У нядзелі і прадпісаныя святы ўдзельнічаць у св. Імшы і не рабіць неабавязковай працы", яўляецца цяжкім грахом.

Калі ты хочаш ісці за Мной,
Выракайся самога сябе.
Вазьмі свой крыж, ідзі за Мной.
Калі ты хочаш жыццё сваё зберагчы – Загубіш яго,
а калі загубіш дзеля Мяне – зберажэш.
Увага! У сувязі з маразамі катэхеза для дарослых пераносіцца з суботы а 18 гадзіне на пятніцу а 17 гадзіне. Сустрэчы будут адбывацца па адрасу вул. Прытыцкага 72/4. Гэта 30 метраў ад метро Кунцаўшчына!
Пятница 17 гадзін - вул. Прытыцкага 72/4
Айцы-мар’яне з парафii Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыi (м-н Сухарава) запрашаюць на 18 лютага (субота) 2012 г. ? Рос i цу (Верхнядзвiнскi раён Вiцебскай вобласцi) на дзень урачыстых успамiна? блаславёных мучанiка? зямлi беларускай ксяндзо? Юрыя Кашыры i Антонiя Ляшчэвiча.
На гэтым тыдні 15 - 22 студзеня будзем калядаваць па вуліцах:
Кунцаўшчына, Калеснікава і Нёманская
Я было абвешчана раней, перад тым, як наведаць вашыя кватэры будзем тэлефанаваць да вас.
(Часам вельмі позна - ВЫБАЧАЙЦЕ!)
Сённяшняя нядзеля – Хросту Пана распачынает звычайны перыяд літургічнага году. Шчыра дзякуем усім Вам за супольную малітву і складзеныя ахвяраванні. Няхай Бог узнагароджвае Вас за вашую шчодрасць.
Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.





