1. Шчыра дзякую вам за супольную малітву, за складзеныя ахвяраванні і прыбіранне капліцы. Няхай Бог вам адудзячыць і узнагародзіць вашую шчодрасць.
2. На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем:
4 сакавіка (панядзелак): Успамін Святога Казіміра
Святы Казімір, сын Казіміра Ягелончыка, караля Польшчы, нарадзіўся ў Кракаве 3 кастрычніка 1458 года. Выдзяляўся выключнымі здольнасцямі, сілай волі і высакародным характарам. Ва узросце дваццаці з нечым гадоў ён займаў высокія дзяржаўныя пасады, пакінуўшы пасля сябе памяць разважлівага кіраўніка з вялікім пачуццём справядлівасці. Вельмі набожны, самаахвярны шанавальпік Найсвяцейшай Маці, ён быў сапраўдным бацькам убогіх. Памёр 4 сакавіка 1484 года. Рэліквіі яго спачываюць у Вільні.
3. На гэтым тыдні прыпадае Першы чацвер – дзень малітвы аб пакліканнях да службы Божай.
4. Пакутныя набажэнствы:
Крыжовы шлях ў пятніцу ў 18.30;
Песьні Жальбы ў нядзелю пасля Святой Імшы на 12.00.
5. Інтэнцыя Жывога Ружанца на месяц сакавік: Аб плённым перажыванні Вялікага Посту для нашай парафіяльная супольнсці, каб гэты час быў для нас нагодаю да аднаўлення нашага жыцця.
6. Кожны аўторак у капліцы адбываецца набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага. Свае просьбы і словы падзякі можна ўпісваць у сшытак з просьбамі да святога Антонія і ў гэтых інтэнцыях будзе адпраўлена святая

