Вітаем
Разважаючы пра веру: у парафіі адбыліся Адвэнтавыя рэкалекцыі
З 11 па 14 снежня ў нашай парафіі адбыліся адвэнтавыя рэкалекцыі. «Вера — арыенцір духоўнага жыцця», — так гучала тэма, над якой разам з парафіянамі разважаў ксёндз-рэкалекцыяніст Павел Скуба, куратар прапедэўтычнага курса ў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне.
Парадак калядных спатканняў з парафіяльнымі супольнасцямі
Спатканні адбудуцца пры касцёле Маці Божай Будслаўскай на Каменнай горцы . Калі хто можа, то просім удзельнікаў прынесці з сабою на супольны стол нешта салодкае і садавіну . Дзякуем і сардэчна запрашаем😊
III Нядзеля Адвэнту
Дарагія парафіяне, шаноўныя госці! Шчыра дзякуем за супольную малітву, за складзеныя ахвяраванні, за ўсялякую аказаную дапамогу і служэнне, дзякуем таксама за ахвяраванні, складзеныя на будову касцёла. Асабліва дзякуем усім адказным асобам і валанцёрам, а таксама ўсім тым, хто прыняў удзел у адвэнтавай акцыі “Стань святым Мікалаем”, якую ў гэтым годзе зарганізавала нашая парафія, каб перад Святамі дапамагчы найбольш патрабуючым. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць сваім благаслаўленнем і напаўняе вашыя сэрцы патрэбнымі ласкамі.
У госці прыйшоў святы Мікалай
7 снежня, у нядзелю, на ранішнюю Святую Імшу а 10:30 і на Святую Імшу а 13:30 у нашу парафію завітаў святы Мікалай.
ІI Нядзеля Адвэнту
Дарагія парафіяне, шаноўныя Госці! Шчыра дзякуем за супольную малітву, за складзеныя ахвяраванні, за ўсялякую аказаную дапамогу і служэнне на карысць нашай парафіі. Таксама шчыра дзякуем за ахвяраванні, складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць сваім благаслаўленнем і напаўняе вашыя сэрцы патрэбнымі ласкамі.
Адвэнт — нагода рабіць больш дабра
Чарговая дабрачынная акцыя «Стань святым Мікалаем» пройдзе ў нашай парафіі. Дапамога будзе накіравана для 67 дзяцей і іх бацькоў, 9 самотных старэйшых асобаў з вёсак Беларусі.
І Нядзеля Адвэнту
Дарагія парафіяне, шаноўныя госці! Шчыра дзякуем за супольную малітву, за складзеныя ахвяраванні, за ўсялякую аказаную дапамогу і служэнне на карысць нашай парафіі. Таксама шчыра дзякуем за ахвяраванні, складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць сваім благаслаўленнем і напаўняе вашыя сэрцы патрэбнымі ласкамі.
Урачыстасць Пана нашага Езуса Хрыста, Валадара сусвету
Дарагія парафіяне, шаноўныя госці! Шчыра дзякуем за супольную малітву, за складзеныя ахвяраванні , якія сёння прызначаюцца на патрэбы Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне . Дзякуем за ўсялякую аказаную дапамогу і служэнне, асабліва тым, хто дапамагаў падчас суботніка. Таксама шчыра дзякуем за ахвяраванні, складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць сваім благаслаўленнем і напаўняе вашыя сэрцы патрэбнымі ласкамі.
XXXIII Звычайная Нядзеля
Дарагія парафіяне, шаноўныя госці! Шчыра дзякуем за супольную малітву, за складзеныя ахвяраванні, за ўсялякую аказаную дапамогу і служэнне, асабліва тым, хто дапамагаў падчас суботніка. Таксама шчыра дзякуем за ахвяраванні складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць сваім благаслаўленнем і напаўняе вашыя сэрцы патрэбнымі ласкамі.
Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.




