Дарагія парафіяне, шаноўныя госці!
Шчыра дзякуем за супольную малітву, за складзеныя ахвяраванні, дзякуем за вашую дапамогу і служэнне на карысць парафіі і за ахвяраванні, складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць сваім благаслаўленнем і напаўняе вашыя сэрцы патрэбнымі ласкамі.

На гэтым тыдні ў літургіі Касцёла:

25 (панядзелак) – успамін Найсвяцейшай Панны Марыі, Маці Касцёла.

26 (аўторак) – успамін св. Філіпа Нэры, прэзбітэра.

28 (чвцвер) – Свята Езуса Хрыста, Найвышэйшага і Вечнага Святара.

1. У маі штодня запрашаем на ”Маёвае набажэнства” да Найсвяцейшай Панны Марыі а 18.30. У нядзелю пасля Імшы а 18 гадзіне.

2. Кожны аўторак у капліцы адбываецца набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага — інтэнцыі на складковую Святую Імшу можна самастойна запісаць у сшытку. А кожную сераду — малітва да святога Юзафа, асабліва за нашых ахвярадаўцаў і дабрачынцаў.

3. 6 чэрвеня ў Будславе адбудзецца святкаванне Сусветнага Дня Дзіцяці, якое ў гэтым годзе спалучана з штогадовым спатканнем першакамунійных дзяцей. Запрашаюцца дзеці з усіх дыяцэзій! Выезд у суботу 6 чэрвеня а 9:00, кошт за аўтобус – 50 руб дарослыя, 30 руб – дзеці. Кошт пакету ўдзельніка (дзіця) – 15 руб. Дзеці, якія едуць без бацькоў патрабуюць пісьмовы дазвол, форму якога можна ўзяць у сакрыстыі.

4. У нядзелю 7 чэрвеня плануецца правядзенне працэсіі Божага Цела ў Мінску. Пачатак а 9.00 гадзіне на Залатой Горцы. Сардэчна заахвочваем усіх вернікаў (у тым ліку дзяцей) да ўдзелу ў Агульнамінскай эўхарыстычнай працэсіі. Таксама павядамляем, што распараджэннем Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага 7 чэрвеня з 09:00 да 13:00 ва ўсіх парафіях г. Мінска адмяняюцца ўсе Імшы.

5. Згодна з распараджэннем Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Юзафа Станеўскага, у нашай архідыяцэзіі праводзіцца акцыя “Дар сэрца для парафій у патрэбе”, мэтай якой з’яўляецца арганізацыя дапамогі парафіяльным супольнасцям і святарам, якія маюць патрэбу ў галіне належнай арганізацыі душпастырскай дзейнасці, рэалізацыі канкрэтных душпастырскіх ініцыятываў, канкрэтных інвестыцыйных праектаў, а таксама аплаты бягучых выдаткаў у парафіі. У сувязі з гэтым, усе ахвяраванні, якія будзем складаць у скарбонку, што каля канфесіяналу, пазначаную адпаведным плакатам, будуць прызначаныя на гэтую мэту. Акцыя трывае да 6 жніўня. Дзякуй за кожнае ахвяраванне.

Усім юбілятам і імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх Божых ласкаў і апекі Марыі, Маці надзеі.

Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.