Вітаем
ІII Велікодная Нядзеля
Дарагія парафіяне, шаноўныя госці! Шчыра дзякуем за супольную малітву, за складзеныя ахвяраванні, дзякуем за вашую дапамогу і служэнне на карысць парафіі і за ахвяраванні, складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць сваім благаслаўленнем і напаўняе вашыя сэрцы патрэбнымі ласкамі.
ІІ ВЕЛІКОДНАЯ НЯДЗЕЛЯ або БОЖАЙ МІЛАСЭРНАСЦІ
Дарагія парафіяне, шаноўныя госці! Шчыра дзякуем за супольную малітву, за складзеныя ахвяраванні, якія сённа прызначаюцца на дыяцэзіяльныя мэты, дзякуем за вашую дапамогу і служэнне на карысць парафіі і за ахвяраванні, складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць сваім благаслаўленнем і напаўняе вашыя сэрцы патрэбнымі ласкамі.
Рэзурэкцыйная Імша 2026
Першая ўрачыстая святая Імша ў нядзелю традыцыйна распачынаецца працэсіяй, у якой нясуць Найсвяцейшы Сакрамэнт і фігуру ўваскрослага Хрыста. Гэта так званая рэзурэкцыя (ад лац. уваскрасенне).
Пасхальная вігілія 2026
У ноч з суботы на нядзелю паводле найстаражытнейшай традыцыі адбываецца чуванне (лац. вігілія ) на ўшанаванне Пана. Вігілія гэтай ночы, якая з’яўляецца найважнейшай і найбольш значнай з усіх урачыстасцяў, уключае шмат прыгожых старадаўніх абрадаў.
Вялікая пятніца Мукі Пана 2026
У гэты дзень, згодна са старадаўняй традыцыяй, Касцёл не ўдзяляе ніякіх сакрамэнтаў, акрамя пакаяння (споведзь) і намашчэння хворых. У другой палове дня цэлебруецца літургія Мукі Пана, цэнтральнай часткай якой з’яўляецца адарацыя святога Крыжа. Пасля святой Камуніі, якая адбываецца пасля адарацыі, Найсвяцейшы Сакрамэнт пераносіцца ў прыгожа аздобленую сімвалічную грабніцу.
Святая Імша Вячэры Пана 2026
« Гэта – Цела Ма ё , якое аддаецца за вас; Гэта келіх Новага Запавету ў Крыві Ма ё й, - кажа Пан. Чыніце гэта кожны раз, калі будзеце спажываць на ўспамін пра Мяне. » (пар. 1 Кар 11, 24-25).
«Гасанна Сыну Давіда!» Распачаўся Вялікі тыдзень
29 сакавіка – Пальмовая нядзеля – дзень у якім мы ўспамінаем трыумфальны ўваход Езуса Хрыста ў Ерузалем. Як піша eвангеліст, людзі з натоўпу, якія віталі Хрыста, «слалі адзенне сваё на дарозе, а іншыя — галінкі, зрэзаныя на палях. І тыя, хто ішоў спераду і следам за Ім, усклікалі: Гасанна! Благаслаўлёны той, хто прыходзіць у Імя Пана» (Мк 11, 1–10).
Расклад Набажэнстваў На Святы Пасхальны Трыдуум
РАСКЛАД НАБАЖЭНСТВАЎ НА СВЯТЫ ПАСХАЛЬНЫ ТРЫДУУМ І УРАЧЫСТАСЦЬ ЗМЁРТВЫХПАЎСТАННЯ ПАНА 2026
Пальмовая Нядзеля Мукі Пана
Дарагія парафіяне, шаноўныя госці! Шчыра дзякуем за супольную малітву, за складзеныя ахвяраванні, якія сёння прызначаюцца на патрэбы Міждыяцэзіяльнай духоўнай семінарыі ў Гродне , за ўсялякую аказаную дапамогу і служэнне. Дзякуем нашым парафіянам, якія падрыхтавалі Велікодны Кірмаш, прыгожыя вербы і шмат розных прыгожых і карысных рэчаў, а таксама смачныя вырабы. Таксама дзякуем за ахвяраванні, складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць сваім благаслаўленнем і напаўняе вашыя сэрцы патрэбнымі ласкамі.
Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.






