Дарагія парафіяне, шаноўныя госці!
Шчыра дзякуем за супольную малітву, за складзеныя ахвяраванні, за ўсялякую аказаную дапамогу і служэнне. Дзякую таксама за ахвяраванні, складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць сваім благаслаўленнем і напаўняе вашыя сэрцы патрэбнымі ласкамі.

На гэтым тыдні ў літургіі Касцёла:

10 (панядзелак) – свята св. Лаўрэнція, дыякана і мучаніка.

11 (аўторак) – успамін св. Клары, панны.

14 (пятніца) – успамін св. Максіміліяна Марыі Кольбэ, прэзбітэра і мучаніка.
Святая Імша: 12:00 і 19:00.

15 (субота) – Урачыстасць Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі.
Гэта “абавязковая” урачыстасць – вернікі маюць абавязак удзелу ў святой Імшы, а таксама павінны ўстрымацца ад выканання неабавязковай працы.
Святая Імша: 8:00, 12:00, 19:00.
Пасля кожнай святой Імшы - благаслаўленне кветак, зёлак і ўраджаю.

1. Кожны аўторак у капліцы адбываецца набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага – інтэнцыі на складковую Святую Імшу можна самастойна запісаць у сшытку. А ў кожную сераду – малітва да святога Юзафа, асабліва за нашых ахвярадаўцаў і дабрачынцаў.

2. Кожны дзень да 14 жніўня перад святой Імшой молімся навэнну праз заступніцтва св. Максіміліяна Кольбэ.

3. З 25 чэрвеня па 20 жніўня адбываецца рэгістрацыя кандыдатаў для паступлення ў Мінскі тэалагічны каледж iмя святога Яна Хрысціцеля на 2026-2027 навучальны год.

4. Есць новы нумар газеткі “Слова жыцця” і часорісу “Ave Maria”. Запрашаем да чытання каталіцкай прэсы.

5. 24-28 жніўня запрашаем дзяцей (8-13 гадоў) і моладзь на “канікулы з Богам”, якія будуць ладзіцца пры нашай парафіі. Запісацца можна ў сакрыстыі.

6. Традыцыйна Касцёл заахвочвае нас, каб падчас жніўня прыняць пастанову і пост устрымання ад спажывання алкаголю. Кожнага, хто адчувае такую патрэбу давяраем апецы Маці Божай і заахвочваем запісацца ў кнігу цвярозасці нашай парафіі.

Усім юбілятам і імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх Божых ласкаў і апекі Марыі.

Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.