Шчыра дзякуе за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Асабліва дзякуем за ахвяры складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць.
На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем:
14 жніўня (серада) ПАРАФІЯЛЬНАЯ УРАЧЫСТАСЦЬ АПЯКУНА ПАРАФІІ СВ. МАКСІМІЛЬЯНА М. КОЛЬБЭ.
Святая Імша а 19.00 Магчымасць атрымаць адпуст пад звычайнымі ўмовамі. Прыняць св. Камунію ў стане ласкі асвячальнай і памаліца ў інтэнцыі святога айца і Касцёла.
Падчас гэтай Св. Імшы кс. Артур Ляшнеўскі SDB адправіць у нашай парафіі сваю першую Св. Эўхарыстыю і ўдзеліць святарскае прыміцыйнае благаслаўленне.