Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Асабліва дзякуем за ахвяры складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць.
На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем:
2 ліпеня (аўторак) – УРАЧЫСТАСЦЬ НАЙСВЯЦЕЙШАЙ ПАННЫ МАРЫІ БУДСЛАЎСКАЙ – апякункі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі
Святая Імша а 19.00. Адпустовая Св. Імша ў суседняй парафіі Маці Божай Будслаўскай а 18.00.
3 ліпеня (серада) – Свята св. Тамаша, Апостала
Святы Тамаш, празваны Дыдым (блізня), да паклікання ў супольнасць апосталаў быў рыбаком у Галілеі. Калі Езус у дзень уваскрасення з’явіўся апосталам, Тамаша сярод іх не было. Тамаш спачатку не паверыў у змёртвыхпаўстанне, а таму яго часта называюць «няверуючы Тамаш».
Падчас наступнага з’яўлення Уваскрослы Збаўца звярнуўся да Тамаша, каб той на ўласныя вочы пераканаўся, што перад ім — сам Езус, на што Тамаш усклікнуў: «Пан мой і Бог мой!». Каля 72 г. прыняў мучаніцкую смерць у Індыі: быў забіты паганамі мячом або дзідаю. Лічыцца апекуном горада Рыгі, а таксама архітэктараў, будаўнікоў і геолагаў. Яго заступніцтва просяць, молячыся за шчаслівае сужэнства.
На гэтым тыдні таксама прыпадаюць:
- Першы чацвер месяца – дзень малітваў аб пакліканнях да службы Божай.
- Першая пятніца месяца – дзень малітваў да Сэрца Пана Езуса. Св. Імша а 19.00 г.
- Першая субота месяца – дзень малітваў да Найсвяцейшай Панны Марыі
- 1. У закрыстыі можна запісваць дзяцей і моладзь на катэхезу на наступны навучальны год, а таксама на Канікулы з Богам, якія пройдуць у жніўні ў нашай парафіі.
Запрашаем прыняць удзел у пілігрымцы да Будслава. Запісацца на пілігрымку можна яшчэ сёння ў закрыстыі. Пачатак пешай пілігрымкі 1 ліпеня пасля Св. Імшы а 8.00 у Катэдры. Кошт злучанны з пілігрымкай 40 руб.
Адбудзецца таксама аўтобусная пілігрымка. Выязд 5 ліпеня ў пятніцу а 18.00, а вяртання 6 ліпеня. Кошт злучанны з пілігрымкай будзе пададзенны пазней.
Кожны аўторак у капліцы адбываецца набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага. Кожную сераду запрашаем на набажэнства да св. Юзафа.
Усім Юбілятам і Імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх Божых ласкаў.

