Цэтлік // Аб'явы

  • I Нядзеля Адвэнту 2022

    Шчыра дзякуем усім за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Асабліва дзякуем за ахвяры, складзеныя на будову касцёла. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню.
    На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем:
    30 лістапада (серада): свята святога Андрэя, апостала
    Гэта дзень імянінаў кс. Андрэя, св. Імша ў інтэнцыі кс. Андрэя а 6.45.

  • ХХІХ Нядзеля звычайная 2022

    Шчыра дзякуем за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу, за ахвяраванні, складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць.

    На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем:
    17 кастрычніка (пн): успамін святога Ігнацыя з Антыёхіі, біскупа і мучаніка
    18 кастрычніка (аўт): свята святога Лукі, евангеліста
    22 кастрычніка (сб): успамін святога Яна Паўла II, Папы

    1. У нядзелю 23 кастрычніка а 12.00 адбудзецца ўрачыстае ўнясенне ў капліцу і ўшанаванне рэліквій святога Яна Паўла ІІ. Святую Імшу ўзначаліць кс. канонік Уладзіслаў Завальнюк. Распачынаем духоўную падрыхтоўку да гэтай падзеі:
    - Сёння падчас кожнай св. Імшы - адмысловае казанне.
    - Для лепшай асабістай падрыхтоўкі сёння кожная сям’я атрымае кнігу «‎Дазвольце Хрысту захапіць вас. Думкі святога Яна Паўла ІІ».
    - Кожны дзень будзе адбывацца набажэнства ружанцовае са св. Янам Паўлам ІІ
    - Просім даслаць нам на адрас Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. фотаздымак на тэму: «Святы Ян Павел ІІ у маім жыцці (жыцці маёй сям’і, супольнасці…)». Калі такога фотаздымка яшчэ няма, яго можна зрабіць. Фотаздымкі просім даслаць да пятніцы ўключна (да 18.00).
    - У суботу 22 кастрычніка ва ўспамін святога Яна Паўла II:
    08.00 – св. Імша
    13.00 – чуванне дзяцей
    14.00 – фільм пра св. Яна Паўла ІІ «‎Караль: чалавек, які стаў Папам» (зал пры касцёле Маці Божай Будслаўскай).
    18.00 – чуванне сем’яў і ўсіх дарослых
    19.00 – урачыстая св. Імша
    20.00 – чуванне моладзі

  • Аб'явы: ХХІІ Нядзеля звычайная 2022

    Увага! Змяняецца расклад набажэнстваў, пачынаецца новы катэхетычны і фармацыйны год, адбудуцца асвячэнне школьных прыладаў, усяночная адарацыя і інш. Прапануем азнаёміцца з усімі аб'явамі.

  • ХІХ Нядзеля звычайная 2022

    Шчыра дзякуем за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Асабліва дзякуем за ахвяры складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць.
    На гэтым тыдні прыпадаюць:
    8 жніўня (панядзелак) – успамін св. Дамініка, прэзбітэра
    9 жніўня (аўторак) – свята Св. Тэрэзы Бэнэдыкты ад Крыжа (Эдыты Штайн), панны і мучаніцы, апякункі Еўропы
    10 жніўня (серада) – свята св. Лаўрэнція, дыякана і мучаніка
    11 жніўня (чацвер) - упамін св. Клары, панны
    14 жніўня - Парафіяльная Урачыстасць апякуна парафіі Св. Максімільяна М. Кольбэ

  • ХVІ Нядзеля звычайная 2022

    Шчыра дзякуем вам за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні, за ахвяраванні на будову касцёла і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню.

    На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем:

    22 ліпеня (пятніца) – Свята св. Марыі Магдалены

    23 ліпеня (субота) – Свята Св. Брыгіты, законніцы, апякункі Еўропы

    Брыгіта нарадзілася ў 1303 г. непадалёк ад Упсалы (Швецыя). Ужо ў дзіцячым узросце ў бачаннях сузірала ўкрыжаванага Хрыста. У 13 гадоў яна выйшла замуж, і ў гэтым сужэнстве ў яе нарадзілася 8 дзяцей, сярод якіх святая Кацярына Шведская. Пасля пілігрымкі ў Сант’яга-дэ-Кампастэла муж Брыгіты ўступіў у кляштар, а пасля яго смерці і сама яна пажадала цалкам прысвяціць сябе Богу.

    Брыгіта мела багатае духоўнае жыццё і шмат містычных бачанняў. Атрымаўшы ў падарунак ад караля надзел зямлі, заснавала на ім кляштар для новага закону — брыгітак. У 1370 г., праз дваццаць гадоў пасля заснавання, закон быў зацверджаны Папам і існуе да сённяшняга часу. Брыгіта памерла ў Рыме 23 ліпеня 1373 г. адразу пасля пілігрымкі ў Святую зямлю. Яна з’яўляецца апякункай пілігрымак і добрай смерці.

  • ХV Нядзеля звычайная 2022

    Шчыра дзякуем вам за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні, за ахвяраванні на будову касцёла і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню.

    На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем:

    11 ліпеня (панядзелак) - Свята св. Бэнэдыкта, абата, апякуна Еўропы

  • ХІІІ Нядзеля звычайная 2022

    Шчыра дзякуем вам за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні, за ахвяраванні на будову касцёла і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню.

    На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем:

    28 чэрвеня (аўторак) – успамін Св. Ірэнэя, біскупа і мучаніка

    Нарадзіўся каля 130 г. у Малой Азіі. Хутчэй за ўсё, быў выхаванцам святога Палікарпа. Вядома, што са 170 г. Ірэнэй быў прэзбітэрам у Ліёне (Францыя). Там у той час узнікла хрысціянская супольнасць і шмат вернікаў прынялі мучаніцкую смерць у выніку пераследу. Праз нейкі час Ірэнэй стаў біскупам Ліёна. Ён паспяхова займаўся евангелізацыяй на ўсходзе і поўдні Галіі, імкнуўся да паразумення з Касцёлам на Усходзе.

    Ірэнэй памёр на мяжы 200–202 гг. у Ліёне (паводле некаторых звестак ён быў замучаны). Яго рэліквіі доўгі час захоўваліся ў Ліёне і былі ў вялікай пашане, пакуль іх не знішчылі гугеноты. Святы Ірэнэй Ліёнскі па праве лічыцца адным з найбольшых тэолагаў і пісьменнікаў Заходняга Касцёла раннехрысціянскіх часоў.

    29 чэрвеня (серада) – УРАЧЫСТАСЦЬ СВ. ПЯТРА І СВ. ПАЎЛА, апосталаў
    Святыя Імша а 19.00

  • Нядзеля Найсвяцейшай Тройцы 2022

    Шчыра дзякуем вам за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні, за ахвяраванні на будову касцёла і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню. 16 чэрвеня (чацвер) – УРАЧЫСТАСЦЬ НАЙСВЯЦЕЙШАГА ЦЕЛА І КРЫВІ ХРЫСТА, абавязковае свята. Святыя Імша а 12.00 і 19.00.

  • Нядзеля Спаслання Духа Святога 2022

    Шчыра дзякуем вам за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні, за ахвяраванні на будову касцёла і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню.

    На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем:

    6 чэрвеня (панядзелак) – Успамін НПМ Маці Касцёла

  • Пальмовая нядзеля 2022 (аб'явы + расклад на Трыдуум і Вялікдзень)

    Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і мужчынам за аказаную дапамогу. Дзякуем нашым парафіянам якія падрыхтавалі для нас з вамі прыгожыя вербы. Асабліва дзякуем за ахвяры складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць.

  • V Нядзеля Вялікага Посту 2022

    Шчыра дзякуем вам за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні, за ахвяраванні на будову касцёла і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню.

    На гэтым тыдні прыпадаюць:

    Першы чацвер месяца – дзень малітваў аб пакліканнях да службы Божай.

  • Запрашаем да супольнай малітвы ў інтэнцыі міру і спынення вайны

    Дарагія парафіяне, у сённяшні час неабходная нястомная малітва ўсіх нас. Запрашаем да супольнай малітвы ў інтэнцыі міру і спынення вайны.

    • Кожны дзень: адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту — у 18:00,
      Святы Ружанец — у 18:30
    • Крыжовы Шлях — пятніца 10:30 і 19:00 (транслюецца анлайн), субота 13:00 (дзеці)
    • Начная адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту — ад 20:00 пятніцы 04.03 да 08:00 суботы 05.03
    • Сціслы пост — Папяльцовая серада

    Просім прынімаць Святую Камунію ў інтэнцыі міру і спынення вайны, далучацца да супольнай малітвы ў капліцы, кожны дзень маліцца асабіста і ўсёй сям'ёй у гэтай інтэнцыі.

    Душпастыры

  • VІ Нядзеля звычайная 2022

    Шчыра дзякуем вам за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Дзякуем за ахвяраванні на будову касцёла. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню.

    На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем:
    14 лютага (панядзелак) – свята св. Кірыла, мніха, і Мятода, біскупа, апекуноў Еўропы

    1. У аўторак 15 лютага – дзень нараджэння біскупа Юрыя Касабуцкага, памятаем пра Яго Эксцэленцыю ў сваіх малітвах.

  • ІV Нядзеля звычайная 2022

    Шчыра дзякуем вам за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Дзякуем за ахвяраванні на будову касцёла. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню. На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем:

    31 студзеня (панядзелак): Успамін св. Яна Боска, прэзбітэра

    2 лютага (серада): Свята Ахвяраване Пана
    Святая Імша ў 7.00, 12.00, 19.00

  • ІІІ Нядзеля звычайная 2022

    Шчыра дзякуем вам за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Дзякуем за складзеныя ахвяры на будову касцёла. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню.На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем:

    24 студзеня – (панядзелак) успамін св. Францішка Сальскага, біскупа і доктара Касцёла
    Жыў у 1567 – 1622 гг., быў біскупам Жэневы. З’яўляецца аўтарам вядомай кнігі «Філатэя, або шлях да рэлігійнага жыцця». Заахвочваў свецкіх людзей да святасці, а таксама актыўна палемізаваў з кальвіністамі, спрыяючы адраджэнню каталіцтва ў сваёй айчыне. Захавалася каля 2100 яго лістоў, што сваім тэалагічна-аскетычным зместам уяўляюць вялікую каштоўнасць.
    Разам са св. Жаннай Франсуазай дэ Шанталь заснаваў жаночы закон Адведзінаў НПМ. Памёр у Ліёне, быў пахаваны ў касцёле Наведзінаў НПМ у Анэсі. Св. Францішак быў папярэднікам сучаснага душпастырства і стварыў новую школу духоўнасці. У 1923 г. Папа Пій ХІ абвясціў святога апекуном каталіцкай прэсы.

  • Свята Хросту Пана 2022

    Сёння свята Хросту Пана, распачынаецца звычайны перыяд літургічнага года. Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Дзякуем за складзеныя ахвяраванни на будову касцёла. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню.

    1. Адбываецца душпастырская візітацыя сем’яў. Картачкі з адрасам можна прыносіць ў закрыстыю.

  • Свята святой сям'і: Езуса, Марыі і Юзафа 2021

    Святая Сям’я з’яўляецца прыкладам для нашых сем’яў. Святы Юзаф – дасканалы прыклад для айцоў – працавіты, разважлівы, заклапочаны аб доме. Найсвяцейшая Панна Марыя з’яўляецца ідэалам найлепшай маці. А Езус – непараўнальны Сын, Які будучы Богам быў паслухмяны Бацькам і шанаваў кожнае Іх слова.

    Свята Святой Сям’і – гэта таксама свята нашых сясцёр назарэтанак, заахвочваем да малітвы ў іх інтэнцыі, асабліва за с. Марыанну і с. Назарыю.

    На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем:

    27 снежня (панядзелак) – ПАРАФІЯЛЬНАЯ ЎРАЧЫСТАСЦЬ СВЯТОГА ЯНА, АПОСТАЛА І ЕВАНГЕЛІСТА

  • ІV Нядзеля Адвэнту 2021

    Шчыра дзякуем усім за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Дзякуем каталіцкім скаўтам за служэнне ў распаўсюджванні Бэтлеемскага агоню "Святла Супакою", не толькі ў нашай парафіі, але і ў шматлікіх паррафіях нашай краіны. Асабліва дзякуем за ахвяры складзеныя на будову касцёла. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню.

    Сёння апошні дзень нашых парафіяльных рэкалекцый. Хочам, ад усяго сэрца, шчыра падзякаваць кс. Дзмітрыю за гэты благаслаўлёны час, за паслугу ў канфесіанале і перад усім, за скіраванне да нас Божаге Слова. Няхай добры Бог, якога прыйсця чакаем, аддзячыць яму за ягоную паслугу.

    На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем:

    24 снежня (пятніца)
    Святыя Імшы ў гэты дзень:

    • 06.45 – Рараты,
    • 20.00 – Урачыстая Святая Імша з удзелам дзяцей - Пастэрка
    • 21.30 – Урачыстая Святая Імша - Пастэрка
    • 23.00 – Урачыстая Святая Імша – Пастэрка

    Можна запісацца на ўдзел у святочнай Імшы ў капліцы або даслаўшы нам паведамленне на парафіяльную электронную пошту.

    25 снежня (субота) – УРАЧЫСТАСЦЬ НАРАДЖЭННЯ ПАНА ЕЗУСА
    Святыя Імшы ў гэты дзень а 9.00, 10.30, 12.00 і 18.00.

    26 снежня (нядзеля) – СВЯТА СВЯТОЙ СЯМ'І: ЕЗУСА, МАРЫІ І ЮЗАФА

  • ІIІ Нядзеля Адвэнту 2021

    Шчыра дзякуем усім за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Асабліва дзякуем за ахвяры складзеныя на будову касцёла. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню.

    На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем:

    • 13 снежня (панядзелак) - успамін св. Люцыі, панны і мучаніцы
    • 14 снежня (аўторак) - успамін св. Яна ад Крыжа, святара і доктара Касцёла

    1. Адвэнтавыя рэкалекцыі ў нашай парафіі пройдуць з 17 па 19 снежня, іх правядзе кс. Дзмітрый Чупрын, вікарый парафіі св. Юзафа ў Маладзечна. 

  • ІI Нядзеля Адвэнту 2021

    Шчыра дзякуем усім за супольную малітву, за прыбіранне капліцы за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Асабліва дзякуем за ахвяры складзеныя на будову касцёла. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню.

    На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем:

    7 снежня (аўторак): Успамін св. Амброзія, біскупа і доктара Касцёла.

    8 снежня (серада) УРАЧЫСТАСЦЬ БЕЗЗАГАННАГА ЗАЧАЦЦЯ НПМ – абавязковая прысутнасць на літургіі.
    У гэты дзень, мы праслаўляем таямніцу Беззаганнага Зачацця Багародзіцы, якая Божаю ласкаю была захавана ад першароднага граху, кожны католік мае абавязак прыняць удзел у святой Імшы.
    Дагмат аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі быў абвешчаны папам Піем IX у Апостальскім лісце (буле) Ineffabilis Deus («Невымоўны Бог») ад 8 снежня 1854 г.
    Святая Імша ў 6.45, 12.00, 19.00.

Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.