Вітаем
Нядзеля Спаслання Духа Святога 2017
Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Асабліва дзякуем за ахвяры складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць.
VІІ Велікодная нядзеля 2017
Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Асабліва дзякуем за дапамогу ў прыгатаванні УРАЧЫСТАСЦІ ПЕРШАЙ СВЯТОЙ КАМУНІІ дзяцей нашай парафіі. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць. На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем: 31 мая (серада) - Свята Адведзінаў НПМ
VІ Велікодная нядзеля 2017
Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Сёння падчас св. Імшы ў 13.30 Яго Эксцэленцыя Кс. Бп Юрый Касабуцкі ўдзеліць сакрамэнт канфірмацыі групе нашай моладзі і дарослых, памятаймы аб іх у нашых малітвах. Асабліва дзякуем за ахвяры складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць.
V Велікодная нядзеля 2017
Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць. На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем: 16 мая (аўторак) - успамін св. Андрэя Баболі, святара і мучаніка Нарадзіўся каля 1591 г. Пасля заканчэння сярэдняй школы уступіў у ордэн езуітаў у Вільні. Прайшоўшы курс філасофіі і тэалогіі ў Віленскім універсітэце, у 1622 г. атрымаў святарскае пасвячэнне і цалкам прысвяціў сябе душпастырскаму служэнню ў тых мясцінах, куды яго выпраўляла духоўнае кіраўніцтва. З 1642 г. ён вёў адданую місіянерскую дзейнасць на Піншчыне. У той час рэлігійнае жыццё палешукоў было ў вельмі занядбаным стане: у народзе панавалі шматлікія забабоны, людзі амаль не ўдзельнічалі ў набажэнствах.
ІV Велікодная нядзеля 2017
Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць. На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем: 13 мая (субота): Успамін НПМ з ФАЦІМЫ 1. Сёння распачынаецца Сусветны тыдзень малітваў аб пакліканнях да Божай службы ў Касцёле.
ІІІ Велікодная нядзеля 2017
Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Асабліва дзякуем за ахвяры складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць. На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем: 1 мая (панядзелак): Успамін св. Юзафа рамесніка
Нядзеля Божай Міласэрнасці 2017
Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Асабліва дзякуем за ахвяры складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць.
Пасхальная Вігілія 2017
У ноч з суботы на нядзелю паводле найстаражытнейшай традыцыі адбываецца чуванне (лац. вігілія ) на ўшанаванне Пана. Вігілія гэтай ночы, якая з’яўляецца найважнейшай і найбольш значнай з усіх урачыстасцяў, уключае шмат прыгожых старадаўніх абрадаў. Пачынаецца яна з Літургіі святла, падчас якой адбываецца благаслаўленне агню і пасхала — вялікай свечкі, што з’яўляецца сімвалам Хрыста і важным элементам літургіі.
Нядзеля Змёртвыхпаўстання Пана 2017
У ВЕЛІКОДНЫ ПАНЯДЗЕЛАК (17 КРАСАВІКА) 12.00 і 19.00 — святая Імша 1. Шчыра дзякуем тым, хто прыгатаваў дэкарацыі: асабліва Софіі Аляксандраўне і Людміле Паталей. 2. Дзякуем Літургічнай Службе Алтара. Хору. Дзякуем за прыбіранне каплічкі. Дзякуем усім вернікам за дапамогу ў прыгатаванні святаў і за ўдзел ў Пасхальным Трыдыум. Асабліва дзякуем клерыку Каралю за дапамогу і актыўны удзел у перажыцці гэтых Вялікодных Святаў.
Вялікая пятніца Мукі Пана 2017
У гэты дзень, згодна са старадаўняй традыцыяй, Касцёл не ўдзяляе ніякіх сакрамэнтаў, акрамя пакаяння (споведзь) і намашчэння хворых. У другой палове дня цэлебруецца літургія Мукі Пана, цэнтральнай часткай якой з’яўляецца адарацыя святога Крыжа. Пасля святой Камуніі, якая адбываецца пасля адарацыі, Найсвяцейшы Сакрамэнт пераносіцца ў прыгожа аздобленую сімвалічную грабніцу.
Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.







