Вітаем
IІ Нядзеля Адвэнту 2017
Шчыра дзякуем усім за супольную малітву, за прыбіранне капліцы і прыгатаванне яе да перыяду адвэнту, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Асабліва дзякуем за складзеныя ахвяры на будову. Сёння апошні дзень нашых парафіяльных рэкалекцый. Хочам, ад усяго сэрца, шчыра падзякаваць Айцу Рэкалекцыяністу за гэты благаслаўлёны час, гарачае сэрца, якім дзяліўся з намі падчас справавання св. Імшы, паслугі ў канфесіанале і перад усім, падчас скіраванага да нас Божага Слова.
I Нядзеля Адвэнту 2017
Шчыра дзякуем усім за супольную малітву, за прыбіранне капліцы і прыгатаванне яе да перыяду адвэнту, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Асабліва дзякуем за складзеныя ахвяры на будову касцёла. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню. На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем: 6 снежня (серада): Успамін Святога Мікалая, біскупа
Нядзеля Хрыста Валадара Сусвету 2017
Сардэчна дзякую ўсім за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя сёння ахвяраванні, якія прызначаюцца на патрэбы Духоўнай Семінарыі. Асабліва дзякуем за складзеныя ахвяры на будову касцёла. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню. Урачыстасць Хрыста – Валадара Сусвету: гэта апошняя нядзеля літургічнага года. Наступная нядзеля 3 снежня гэта першая нядзеля Адвэнту, якой распачынаем новы літургічны год і падрыхтоўку да ўрачыстасці Божага Нараджэння. На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем: 30 лістапада (чацвер): Свята Святога Андрэя Апостала
XХХІІІ Нядзеля звычайная 2017
Дзякуем усім за супольную малітву і складзеныя ахвяраванні, за прыбіранне і ўпрыгожванне капліцы. Асабліва дзякуем за складзеныя ахвяры на будову касцёла. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню. На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем: 21 лістапада (аўторак): Успамін Ахвяравання НПМ
XХХІІ Нядзеля звычайная 2017
Дзякуем усім за супольную малітву і складзеныя ахвяраванні, за прыбіранне і ўпрыгожванне капліцы. Дзякуем усім за дапамогу ў пыгатавані БАЛЮ ЎСІХ СВЯТЫХ. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню. На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем: 16 лістапада (чацвер): Успамін Найсвяцейшай Панны Марыі, Маці Міласэрнасці (Маці Божай Вострабрамскай).
Запрашаем на «Баль Усіх Святых»!

У нядзелю 12 лістапада адбудзецца “БАЛЬ УСІХ СВЯТЫХ”, пачатак 15.00. Месца правядзення: канцэртны зал Палаца Культуры на Матусевіча 20. У праграме танцы, конкурсы, розныя цікавыя і пазнавальныя штукі. Прыходзьце з сябрамі і сем'ямі, абавязкова апраніцеся ў якога-небудзь святога. Шчыра запрашаем!
XХХІ Нядзеля звычайная 2017
Дзякуем усім за супольную малітву і складзеныя ахвяраванні, за прыбіранне і ўпрыгожванне капліцы. Дзякуем за малітву за нашых памерлых на працягу ўсяго тыдня. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню. На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем: 9 лістапада (чацвер): СВЯТА ГАДАВІНЫ ПАСВЯЧЭННЯ ЛАТЭРАНСКАЙ БАЗЫЛІКІ.
XХХ Нядзеля звычайная 2017
Дзякуем за супольную малітву і складзеныя ахвяраванні, за прыбіранне і ўпрыгожванне капліцы. Няхай Добры Бог узнагародзіць. На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем: 1 лістапада (серада): УРАЧЫСТАСЦЬ УСІХ СВЯТЫХ Парадак набажэнстваў 1 лістапада: 07.00 – Святая Імша; 12.00 – Святая Імша; 18.30 – Выпамінкі і Нешпары за памерлых 19.00 – Святая Імша. 2 лістапада (чацвер): УСПАМІН УСІХ ПАМЕРЛЫХ ВЕРНІКАЎ
XХІХ Нядзеля звычайная 2017
Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Асабліва дзякуем за ахвяры складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць. На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем: 28 кастрычніка (субота): Свята Святых Сымона і Юды, Апосталаў
Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.

