
7 снежня, у нядзелю, на ранішнюю Святую Імшу а 10:30 і на Святую Імшу а 13:30 у нашу парафію завітаў святы Мікалай.
6 снежня Касцёл адзначае літургічны ўспамін святога Мікалая. 7 снежня, у нядзелю, на ранішнюю Святую Імшу а 10:30 і на Святую Імшу а 13:30 ён завітаў з прывітальным словам да дзяцей і вернікаў парафіі, а пасля кароткай размовы са святым дзеці атрымалі салодкі пачастунак.
Гістарычная даведка:
Да нас дайшло вельмі мала звестак пра жыццё і дзейнасць святога Мікалая. Але ўсім вядома пра яго дабрыню і гатоўнасць заўсёды прыйсці на дапамогу бліжнім.
Калі святы Мікалай быў абраны біскупам горада Міры (цяпер — Дэмрэ), ён прыцягнуў сэрцы вернікаў не толькі стараннасцю пастыра, але і, перш за ўсё, клопатам пра матэрыяльныя патрэбы ўбогіх і сірот.



















