Цэтлік // Разважанні

  • Апостальскі Нунцый наведаў нашу парафію

    5 кастрычніка парафію Св. Яна Евангеліста і Максімільяна Кольбэ ў Мінску ўпершыню наведаў з пастырскім візітам Яго Эксцэленцыя арцыбіскуп Іньяцыё Чэффалія — Апостальскі Нунцый у Рэспубліцы Беларусь.

  • Уводзіны ў літургію Пасхальнага Трыдуума: Пасхальная вігілія

    Пасхальная вігілія, як і хрост, павінна нас абуджаць да паўнаты жыцця. Яна з’яўляецца пераходным момантам, бо належыць да Пасхальнага Трыдууму, але распачынае ўрачыстасці нядзелі Змёртвыхпаўстання Пана.

  • Вялікая Субота: дзень цішыні і малітоўнага чакання

    Вялікая Субота – гэта дзень паміж болем з-за смерці Езуса і радасцю ад Яго ўваскрасення. На працягу дня ў касцёлах не праводзіцца літургія, пануе цішыня, засяроджанасць, разважанне і чаканне.

  • Уводзіны ў літургію Пасхальнага Трыдуума: Вялікая пятніца

    Як перажыць літургію Мукі Пана? Тое, што мы ў гэты дзень успамінаем, — гэта такое здарэнне, якога мы ніколі не зразумеем. Крыніца жыцця, адзінае жыццё, якое сапраўды існуе, перастае жыць...

  • Уводзіны ў літургію Пасхальнага Трыдуума: Вялікі чацвер

    У Касцёле гэтыя дні заўсёды разглядаюцца як адзінае цэлае. Ёсць тры літургіі, але на самай справе, з вечара чацвярга ўвесь час трывае адна і тая ж літургія, якая завершыцца ноччу з суботы на нядзелю. Гэта тры дні адной падзеі, на якую мы будзем глядзець з розных бакоў.

  • Вітайма Збаўцу!

    Пальмовая нядзеля, або Вербніца, – гэта свята ў гонар уваходу Езуса Хрыста са сваімі вучнямі ў Іерусалім на вясенняе свята Пасхі. Апошнюю нядзелю Вялікага посту называюць таксама Нядзеляй Мукі Пана. Яна распачынае Вялікі тыдзень, які заканчваецца ў Вялікдзень.

  • Што добрага ў Вялікай пятніцы?

    Мы ўсе прызвычаіліся да назвы «Вялікая пятніца», ведаем, што ў гэты дзень адбывацца, але калі ў апошні раз мы задумваліся над тым, што азначаюць гэтыя словы? У ангельскай мове гэты дзень называецца Good Friday, што перакладаецца як «добрая пятніца». Чаму Вялікую пятніцу назывюць добрай, калі гэта азначае дзень пакут і смерці Езуса?

  • Вялікі Чацвер – дзень устанаўлення сакрамэнтаў Эўхарыстыі і Святарства

    У Вялікі чацвер Імшою Вячэры Пана пачынаецца Святы Пасхальны Трыдуум. З самой назвы бачна, што ў гэтай літургічнай цэлебрацыі ўспамінаецца Апошняя Вячэра, падчас якой Хрыстус устанавіў Сакрамэнты Эўхарыстыі і Святарства, даючы вучням наказ аб братняй любові.

  • Чым ёсць адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту?

    У нашай капліцы адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, выстаўленага ў манстранцыі, адбываецца кожную пятніцу ў 18.00 і кожную нядзелю ў 19.00. Акрамя гэтага, можна адараваць Найсвяцейшы Сакрамэнт у табэрнакулюм перад кожнай Святой Імшой. Магчыма, аднак, яшчэ не кожны адкрыў для сябе сэнс і каштоўнасць гэтай формы малітвы. Таму прапануем для развагі некалькі тэзісаў пра тое чым есць адарацыя, навошта яна патрэбная, якія яе плады.

  • Вялікі пост — так неабходны нам зараз

    Мы жывём у складаны перыяд для нашай Бацькаўшчыны і для чалавецтва ў цэлым. Ад навінаў душу напаўняе смутак, горыч і боль. Часам здаецца, што сілаў ужо зусім не засталося. Дзе браць моц, каб не згаснуць, не паддацца адчаю?

Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.