Навіны і аб’явы
У нядзелю 18 студзеня адбудзецца дзевят ы парафіяльны Баль Усіх Святых . Сёлетняя тэма Балю — «Адвага супраць цемры» . Месца правядзення — касцёл Маці Божай Будслаўскай (вул. Прытыцкага, 107а). Пачатак — а 15:00, рэгістрацыя ўдзельнікаў пачнецца а 14: 15 (дольны касцёл).
Дарагія парафіяне, шаноўныя госці! Шчыра дзякуем за супольную малітву, за складзеныя ахвяраванні, якія сёння прызначаюцца на дыяцэзіяльныя мэты. Дзякуем за ўсялякую аказаную дапамогу і служэнне, а таксама за ахвяраванні, складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць сваім благаслаўленнем і напаўняе вашыя сэрцы патрэбнымі ласкамі.
27 снежня Касцёл адзначае свята святога Яна – нябеснага заступніка нашай парафіі.
Святая Імша, якая цэлебруецца з надыходам ночы, называецца Пастэрка — ад лацінскага слова pastor (пастух), бо першымі людзьмі, якім Анёлы абвясцілі цудоўную навіну пра Нараджэнне Хрыста, былі бэтлеемскія пастушкі, што ў тую ноч пасвілі непадалёк свой статак. Менавіта яны першыя прыйшлі і пакланіліся нованароджанаму Збаўцу, а разам з імі — іх жывёла.
Дарагія парафіяне, шаноўныя госці! Шчыра дзякуем за супольную малітву, за складзеныя ахвяраванні, за ўсялякую аказаную дапамогу і служэнне, дзякуем таксама за ахвяраванні, складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць сваім благаслаўленнем і напаўняе вашыя сэрцы патрэбнымі ласкамі.
Распаўсюджванне Бэтлеемскага агню за сваю гісторыю ўжо паспела стаць сапраўднай каляднай традыцыяй для многіх, і каталіцкія скаўты тут не з’яўляюцца выключэннем. Для іх гэтая акцыя — адна з магчымасцяў паслужыць па-за межамі сваёй адзінкі і парафіі, несучы людзям святло з Бэтлеема.
У перадкалядны перыяд у нашай парафіі традыцыйна адбыліся Аплаткавыя сустрэчы ў супольнасцяў. Сваімі перажываннямі падзяліліся удзельнікі сустрэчаў.
Дарагія парафіяне, шаноўныя госці! Шчыра дзякуем за супольную малітву, за складзеныя ахвяраванні, за ўсялякую аказаную дапамогу і служэнне, дзякуем таксама за ахвяраванні, складзеныя на будову касцёла. Асабліва дзякуем усім, хто адгукнуўся і прыняў удзел у адвэнтавай акцыі “Стань святым Мікалаем”. Дзякуем таксама нашым каталіцкім скаўтам, якія развезлі бэтлеемскі агонь па ўсіх парафіях нашай краіны! Няхай вас Добры Бог узнагародзіць сваім благаслаўленнем і напаўняе вашыя сэрцы патрэбнымі ласкамі.
З 11 па 14 снежня ў нашай парафіі адбыліся адвэнтавыя рэкалекцыі. «Вера — арыенцір духоўнага жыцця», — так гучала тэма, над якой разам з парафіянамі разважаў ксёндз-рэкалекцыяніст Павел Скуба, куратар прапедэўтычнага курса ў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне.
Спатканні адбудуцца пры касцёле Маці Божай Будслаўскай на Каменнай горцы . Калі хто можа, то просім удзельнікаў прынесці з сабою на супольны стол нешта салодкае і садавіну . Дзякуем і сардэчна запрашаем😊
Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.







