Навіны і аб’явы



Ва ўрачыстасць Хрыста, Валадара сусвету, 26 лістапада 2023 года ў жыцці маладых вернікаў нашай парафіі адбылася важная падзея: 29 асоб прынялі сакрамэнт Канфірмацыі. Гэты сакрамэнт, які называюць таксама сакрамэнтам Бежмавання, сведчыць аб духоўнай сталасці вернікаў, што яны становяцца паўнапраўнымі членамі Каталіцкага Касцёла праз удзяленне Дару Духа Святога.



Літургічны ўспамін св. Цэцыліі адсвяткавалі хоры нашай парафіі.



ДМХ "Адзіныя сэрцам" запрашае прыняць удзел у святочнай акцыі дапамогі 25 дзецям з вёсак на поўначы Беларусі.



Дарагія Парафіяне і Шаноўныя Госці! Шчыра дзякуем за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу, таксама за ахвяраванні складзеныя на будову касцёла. Дзякую бацькам моладзі, якія прынялі сакрамэнт Канфірмацыі за дар алтара ў постаці прыгожай накідкі на амбону. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць сваім благаслаўленнем і напаўняе вашыя сэрцы патрэбнымі ласкамі.



25-26 лістапада ў горадзе Стоўбцы адбыўся асеннік зграі ваўчанят, у якім прыняло ўдзел 11 дзяцей. Гэта быў першы выезд для новага акелы зграі, Вадзіма, і для аднаго хлопца — далікатнай лапкі. Праз увесь выезд чырвонай ніткай праходзіла ідэя ўзаемадапамогі, а тэмай асенніка стала карыснасць змеяў у прыродзе.



Дарагія Парафіяне, Шаноўныя Госці! Шчыра дзякуем за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу, таксама за ахвяраванні складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць сваім благаслаўленнем і напаўняе вашыя сэрцы патрэбнымі ласкамі.



Пра тое, як прайшоў асенні вылет Божых каровак распавяла іх шэф — Ірына Гардынец.



У нядзелю 19 лістапада ў парафіі адбыўся сямейны танцавальны вечар.  



18 лістапада ў Жодзіна праходзіў XIX марыянскі турнір міністрантаў, у якім прынялі ўдзел хлопцы з парафій Барысава, Воршы, Жодзіна, Мінска (Сухарава), Маладзечна, а таксама з нашай парафіі.

Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.