Навіны і аб’явы
13 кастрычніка благаслаўленне адноўленага крыжа адбылося ў нашай парафіі.
У нядзелю 29 верасня парафія падзякавала Пану Богу за хор дзяцей «Божыя ягняткі». Пасля Святой Імшы адбылася святочная праграма з нагоды 10 гадоў існавання хора.
Ужо восьмы год у нашай парафіі служаць сёстры з Кангрэгацыі Сясцёр Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта. На пачатку новага 2024/2025 навучальнага года ў парафіі прывіталі двух новых сясцёр: с. Юзэфу Канаеву і с. Даніэлю Рагацэвіч.
Па навачэсным раёне Мінска, Новай Баравой, рухаецца шмат моладзі. Усе яны спяшаюцца ў касцёл на сустрэчу, якая распачнецца Святой Імшой. Разнастайнасць прысутных святароў, братоў, клерыкаў, сясцёр і шматлікіх маладых людзей — доказ еднасці ў супольнасці Касцёла.
19-21 ліпеня ў Браславе (Віцебская дыяцэзія) прайшлі IV Агульнабеларускія дні моладзі, у якіх прынялі ўдзел нашыя парафіяне. Абраная тэма ў гэтым годзе — «Моладзь — радасць і надзея Касцёла ў Беларусі».
Дарагія Парафіяне, Шаноўныя Госці! Шчыра дзякуем за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні. Дзякуем за ўсялякую аказаную дапамогу, таксама за ахвяраванні складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць сваім благаслаўленнем і напаўняе вашыя сэрцы патрэбнымі ласкамі. На гэтым тыдні ў літургіі Касцёла:
Дарагія Парафіяне, Шаноўныя Госці! Шчыра дзякуем за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні. Дзякуем за ўсялякую аказаную дапамогу, асабліва ўсім, хто ўчора дапамагаў прыбірацца каля капліцы, таксама за ахвяраванні складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць сваім благаслаўленнем і напаўняе вашыя сэрцы патрэбнымі ласкамі. На гэтым тыдні ў літургіі Касцёла:
Ужо другі раз прайшлі «Дні цішыні для Мінска». Сем асобаў прынялі ўдзел у другім туры рэкалекцый, падчас якога разважалі прыпавець пра сейбіта (Мк 4, 1-9).
Дарагія Парафіяне, Шаноўныя Госці! Шчыра дзякуем за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні. Дзякуем за ўсялякую аказаную дапамогу, таксама за ахвяраванні складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць сваім благаслаўленнем і напаўняе вашыя сэрцы патрэбнымі ласкамі. На гэтым тыдні ў літургіі Касцёла:
З 26 па 30 жніўня ў нашай парафіі адбыліся Канікулы з Богам. Аніматары на чале з кс. Андрэем, с. Марыаннай, с. Фаўстынай, с. Юзэфай і с. Даніэляй дапамагалі дзецям плённа выкарыстаць апошнія дні летняга адпачынку.
Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.








