Дарагія парафіяне, шаноўныя госці!
Шчыра дзякуем за супольную малітву, за складзеныя ахвяраванні, за ўсялякую аказаную дапамогу і служэнне, асабліва тым, хто прынімаў удзел у прыбіранні будуаўлянай пляцоўкі, а таксама за ахвяраванні, складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць сваім благаслаўленнем і напаўняе вашыя сэрцы патрэбнымі ласкамі.
На гэтым тыдні ў літургіі Касцёла:
21 (панядзеак) – свята св. Мацея, апостала і евангеліста.
23 (серада) – успамін св. Пія з П’етральчыны, прэзбітэра.
1. Кожны аўторак у капліцы адбываецца набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага – інтэнцыі на складковую Святую Імшу можна самастойна запісаць у сшытку. А ў кожную сераду – малітва да святога Юзафа, асабліва за нашых ахвярадаўцаў і дабрачынцаў.
2. Просім дзяцей і бацькоў пазнаёміцца з раскладам катэхезы на 2026/2027 навучальны год. У закрыстыі можна запісаць дзяцей на катэхезу.
3. Запрашаем новых кандыдатаў да літургічнай службы алтара. Запрашаем новых кандыдатаў у дзіцячы і моладзевы музычны хор нашай парафіі, а таксама ў польскі хор «BARKA». Запрашаем усіх зацікаўленых далучыцца да каталіцкіх скаўтаў і ЭРМ. Запрашаем у польскую школу нашай парафіі Яна Паўла ІІ. Усе падрабязнасці і запісы ў сакрыстыі.
4. Запрашаем да ўдзелу дарослых у адмысловых катэхезах, якія будуць адбывацца ў капліцы: працяг разважанняў над зместам Катэхізіса Каталіцкага Касцёла – у кожную сераду а 19:45. У гэты чацвер пасля вечаровай святой Імшы – катэхеза з цыклу “Школа малітвы”. Біблійныя спатканні для старэйшай моладзі і дарослых будуць адбывацца па пятніцах а 20:15 на Лідскай.
Усім юбілятам і імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх Божых ласкаў і апекі Марыі.

