Шчыра дзякуем за супольную малітву, за складзеныя ахвяраванні, за ўсялякую аказаную дапамогу і служэнне, а таксама за ахвяраванні, складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць сваім благаслаўленнем і напаўняе вашыя сэрцы патрэбнымі ласкамі.
На гэтым тыдні ў літургіі Касцёла:
10 лютага (аўторак) – успамін св. Схалястыкі, панны.
11 лютага (серада) – успамін Найсвяцейшай Панны Марыі з Люрда.
Міжнародны дзень хворых. Заахвочваем і запрашаем да малітвы ў інтэнцыі хворых. Пасля кожнай святой Імшы будзе магчымасць прыняць сакрамант Намашчэння хворых.
Святая Імша а 7.00, 12.00 і 19.00.
14 лютага (субота) – Свята святых Кірыла, мніха і Мятода, біскупа, апякуноў Еўропы.
- 1. Дзякуем сем’ям, якія ўжо прынялі нас па Калядзе, дзякуем за супольную малітву, дзяленне жыццём, за складзеныя ахвяраванні і дары, якімі дзеліцеся. Кожная сям’я, якая жадае прыняць святара ў сваім доме, можа запісацца на адпаведны дзень і час у адмысловым сшытку на прыканцы капліцы.
- Кожны аўторак у капліцы адбываецца набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага – інтэнцыі на складковую Святую Імшу можна самастойна запісаць у сшытку. А ў кожную сераду – малітва да святога Юзафа, асабліва за нашых ахвярадаўцаў і дабрачынцаў.
- Айцы Марыяне запрашаюць на аўтобусную пілігрымку Мінск-Росіца, якая адбудзецца 14 лютага 2026г. Усе падрабязнасці на дошцы аб’яваў.
Усім юбілятам і імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх Божых ласкаў і апекі Марыі.

