Фота: Марына Слесарчук

25 студзеня, у Нядзелю Божага Слова, адбыўся ІV Біблійны марафон, які быў арганізаваны айцамі хрыстусоўцамі. 

У гэтай справе прыняло ўдзел 540 чалавек, кожны з якіх атрымаў “свой” раздзел Бібліі. І, дзякуючы гэтаму, за адзін дзень быў прачытаны ўвесь Новы Запавет, Пяцікніжжа, кніга Езуса Навіна, кніга Суддзяў, кніга Рут, 1-я кніга Самуэля і 7 раздзелаў 2-й кнігі Самуэля. Варта заўважыць, што з кожным годам колькасць удзельнікаў узрастае, а гэта значыць, што мэта Марафону — прачытаць усю Біблію — становіцца ўсё больш і больш дасягальнай.

Дзякуем усім, хто прыняў удзел у гэтай справе, і зычым вам не спыняцца на дасягнутым, а імкнуцца і далей уводзіць чытанне Слова Божага ў сваё жыццё, каб гэта прынесла вялікія плёны.

Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.