Дарагія парафіяне, шаноўныя госці!
Шчыра дзякуем за супольную малітву, за складзеныя ахвяраванні, за ўсялякую аказаную дапамогу і служэнне, дзякуем таксама за ахвяраванні, складзеныя на будову касцёла. Асабліва дзякуем усім адказным асобам і валанцёрам, а таксама ўсім тым, хто прыняў удзел у адвэнтавай акцыі “Стань святым Мікалаем”, якую ў гэтым годзе зарганізавала нашая парафія, каб перад Святамі дапамагчы найбольш патрабуючым. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць сваім благаслаўленнем і напаўняе вашыя сэрцы патрэбнымі ласкамі.
1. Адвэнт — час чакання Прыйсця Пана, час падрыхтоўкі да ўрачыстасці Божага Нараджэння. Памятаем, што гэта асаблівы час роздуму і выцішэння. На Адвэнт прынята рабіць пастановы, таму заахвочваем таксама і вас прыняць на сябе адвэнтовыя пастановы. Пастараймася на працягу гэтага перыяду больш засяродзіцца на справах нашага духоўнага жыцця. Належыць абмежаваць наш удзел у гучных забавах.
2. Для больш глыбокага перажывання Адвэнту запрашаем усіх на РАРАТЫ — ранішнюю Святую Імшу ў гонар Найсвяцейшай Панны Марыі: ад панядзелка да пятніцы — раніцай а 6:45, у суботу — а 19:00. Пасля Святой Імшы запрашаем на супольную Ютрань.
3. 16 снежня мы распачынаем Навэнну да Дзіцятка Езуса. Малітвы на кожны дзень навэнны мы адмаўляем пасля Святой Імшы.
4. Заахвочваем таксама ў гэты час паклапаціцца пра сваіх блізкіх і знаёмых хворых, хто не мае фізічнай магчымасці прыходзіць у касцёл, каб запрасіць да іх святара з сакрамэнтамі.
5. Кожны аўторак у капліцы адбываецца набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага — інтэнцыі на складковую Святую Імшу можна запісаць у сшытку. А кожную сераду — малітва да святога Юзафа, асабліва за нашых ахвярадаўцаў і дабрачынцаў.
6. У закрыстыі можна набыць аплаткі і сенца на вігілійны стол, а календары на новы 2026 год — на століку, выходзячы з капліцы.
7. Сардэчна запрашаем паасобныя парафіяльныя суполкі і малітоўныя групы на аплатковыя спатканні. План спатканняў пададзены на асобнай картцы.
Вельмі сардэчна дзякуем ксяндзу Паўлу Скубе, куратару прапедэўтычнага курса МВДС у Гродне за правядзенне парафіяльных адвэнтавых рэкалекцый. Усе ахвяры, збіраныя падчас рэкалекцыйных навук, будуць прызначаныя на патрэбы ксяндза-рэкалекцыяніста. Адудзяч Вам Божа!
Усім юбілятам і імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх Божых ласкаў і апекі Марыі.

