Чарговая дабрачынная акцыя «Стань святым Мікалаем» пройдзе ў нашай парафіі. Дапамога будзе накіравана для 67 дзяцей і іх бацькоў, 9 самотных старэйшых асобаў з вёсак Беларусі.

Спосабы паўдзельнічаць у акцыі:

1. Ахвяраваць фінансавыя сродкі (ёсць патрэба ў закупцы страваў на святочны стол, садавіны для дзяцей і інш., а таксама ў закупцы паліва для дастаўкі падарункаў).

2. Перадаць новыя рэчы са спісу:

  • сродкі асабістай гігіены (зубныя пасты і шчоткі, шампуні, гелі і інш.);
  • канцылярыю (сшыткі, фламастары, маркеры, алоўкі і інш.);
  • зімовыя рэчы (шапкі, шалікі, рукавіцы, шкарпэткі);
  • пасцельныя прыналежнасці (бялізна, рушнікі, коўдры, падушкі і інш.);
  • посуд (патэльні, каструлі);
  • медыцынскія сродкі (аптэчкі першай дапамогі, вітаміны).

3. Узяць даныя канкрэтнага дзіцяці і самастойна сабраць цэлы падарунак. Картку з данымі можна ўзяць 7 снежня каля капліцы. Просім узятую картку пакласці ў пакет, у якім будзеце перадаваць рэчы. Выкарыстоўваць можна звычайны пакет. Валанцёры збяруць падарункі ў святочныя каробкі. Салодкае просім не перадаваць. Грошы можна ахвяраваць у скарбонку, дзе стаяць нашыя валанцёры. Рэчы можна прынесці 14 снежня і перадаць валанцёрам перад кожнай Святой Імшой.

Па пытаннях можна звяртацца: +375297763904 Людміла.

Як адбылася акцыя ў мінулым годзе, можна прачытаць тут.

Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.