Дарагія парафіяне, шаноўныя Госці!
Шчыра дзякуем за супольную малітву, за складзеныя ахвяраванні, за ўсялякую аказаную дапамогу і служэнне на карысць нашай парафіі. Таксама шчыра дзякуем за ахвяраванні, складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць сваім благаслаўленнем і напаўняе вашыя сэрцы патрэбнымі ласкамі.

На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем:

8 снежня (панядзелак) — Урачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі.
Гэта “абавязковая” ўрачыстасць — вернікі маюць абавязак удзелу ў Святой Імшы, а таксама павінны ўстрымацца ад выканання неабавязковай працы. Святая Імша — а 6:45, 12:00 і 19:00.

13 снежня (субота) — успамін св. Люцыі, панны і мучаніцы.

1. Адвэнт — час чакання Прыйсця Пана, час падрыхтоўкі да ўрачыстасці Божага Нараджэння. Памятаем, што гэта асаблівы час роздуму і выцішэння. На Адвэнт прынята рабіць пастановы, таму заахвочваем таксама і вас прыняць на сябе адвэнтовыя пастановы. Пастараймася на працягу гэтага перыяду больш засяродзіцца на справах нашага духоўнага жыцця. Належыць абмежаваць наш удзел у гучных забавах.

2. Для больш глыбокага перажывання Адвэнту запрашаем усіх на РАРАТЫ — гэта ранішняя Святая Імша ў гонар Найсвяцейшай Панны Марыі, ад панядзелку да пятніцы ў 6.45 раніцы, у суботу а 19.00. Пасля Святой Імшы запрашаем на супольную Ютрань.

3. 12–14 снежня адбудуцца парафіяльныя адвэнтовыя рэкалекцыі, якія будзе праводзіць кс. Павел Скуба, куратар прапедэўтычнага курса МВДС у Гродне. Падрабязны план пададзены на дошцы аб’яваў і ў нашых сацсетках.

4. Заахвочваем таксама ў гэты час паклапаціцца пра сваіх блізкіх і знаёмых хворых, хто не мае фізічнай магчымасці прыходзіць у касцёл, каб запрасіць да іх святара з сакрамэнтамі.

5. Кожны аўторак у капліцы адбываецца набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага — інтэнцыі на складковую Святую Імшу можна запісаць у сшытку. А кожную сераду — малітва да святога Юзафа, асабліва за нашых ахвярадаўцаў і дабрачынцаў.

6. Запрашаем таксама адгукнуцца і прыняць удзел у адвэнтовай акцыі “Стань святым Мікалаем”, якую чарговы год праводзіць наша парафія, дапамагаючы найбяднейшым і патрабуючым. Сёння пасля кожнай Святой Імшы валанцёры будуць раздаваць карткі, дзе змешчана канкрэтная інфармацыя пра патрэбы нашых адрасатаў. Таксама можна дапамагчы грашовымі сродкамі. Божа адудзяч кожнаму за добры ўчынак!

7. У закрыстыі можна набыць аплаткі і сенца на вігілійны стол, а календары на новы 2026 год — на століку, выходзячы з капліцы.

Усім юбілятам і імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх Божых ласкаў і апекі Марыі.

 

Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.