Хрыстос уваскрос! Сапраўды уваскрос!
Дарагія Парафіяне, Шаноўныя Госці!
Шчыра дзякуем за супольную малітву, за складзеныя ахвяраванні, за ўсялякую аказаную дапамогу і служэнне, таксама дзякуем за ахвяраванні складаныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць сваім благаслаўленнем і напаўняе вашыя сэрцы патрэбнымі ласкамі.
На гэтым тыдні ў літургіі Касцёла:
13 (аўторак) – успамін НМП з Фацімы
14 (серада) – Свята св. Мацея, Апостала
16 (пятніца) – успамін св. Андрэя Баболі, прэзбітэра і мучаніка
1. У маі штодня запрашаем на ”Маёвае набажэнства” да Найсвяцейшай Марыі Панны а 18.30. У нядзелю пасля Імшы а 18 гадзіне.
2. Кожны аўторак у капліцы адбываецца набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага – інтэнцыі на складковую Святую Імшу можна запісаць у сшытку. А ў кожную сераду – малітва да святога Юзафа, асабліва за нашых ахвярадаўцаў і дабрачынцаў.
3. 18 мая а 12.00 новавысвячаны святар Аляксандр Шыманскі адправіць у нашай парафіі Прыміцыйную Святую Імшу і ўдзяліць нам адмысловае благаслаўленне. У сувязі з гэтым у нядзелю 18 мая не будзе Імшы а 13.30! Пасля прыміцыйнай святой Імшы запарашаем на парафіяльны пікнік з новавысвячаным святаром. Месца правядзення – Ляскоўка (Карытас). Просім іх жадаючых прыняць удзел запісацца ў сакрыстыі альбо па спасылцы: https://forms.gle/vkRPkdwHdkmR4ui3A
4. У нядзелю 25 мая – урачыстасць Першай святой Камуніі а 14.00 і 16.00 гадзіне, не будзе святой Імшы а 13.30!
5. 31 мая ў Будславе адбудзецца святкаванне Сусветнага Дня Дзіцяці, якое ў гэтым годзе спалучана з штогадовым спатканнем першакамунійных дзяцей. Запрашаюцца дзеці з усіх дыяцэзій! Запісацца можна ў сакрыстыі. Рэгістрацыя трывае да 15 мая!
6. Паважаныя бацькі, адкрываем запіс на Канікулы з Богам 2025 для нашых дзяцей. У гэтым годзе летнік адбудзецца ў Ляскоўцы для 1-4 класа (2-8 чэрвеня) і ў Воршы 5-7 клас (12-19 чэрвеня). Запісацца можна да 11 мая. Анкету можна надрукаваць дома або ўзяць на катэхезе. У маі будзе створана ў тэлеграме група бацькоў, дзеці якіх паедуць на летнік. Там будзе пададзена дата бацькоўскага сходу перад выездам.
7. Арганізуецца дыяцэзіяльная пілігрымка ў Рым 17-25 кастрычніка. Усіх зацікаўленых просім запісацца па нумары, які знойдзем на дошцы аб’яваў.
8. Ёсць новы нумар часопісу “Ave Maria”, заахвочваем да чытання каталіцкай прэсы.
Усім Юбілятам і Імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх Божых ласкаў і апекі Марыі, Маці надзеі.

