Па благаслаўленні Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага штодзённа падчас Вялікага посту ў 7 касцёлах Мінска па чарзе абываецца адмысловае набажэнста з выстаўленнем Найсвяцейшага Сакрамэнту, спевам традыцыйных «Песняў жальбы» і тэматычным разважаннем.

нядзеля 12:00 – Найсвяцейшай Тройцы (пр. Незалежнасці, 44а)
панядзелак 18:30 – св. Францішка Асізскага (вул. Авіяцыйная, 4)
аўторак 19:30 – Святога Духа (пр-д Галадзеда, 15В)
серада 19:15 – Найсвяцешага Імя Панны Марыі (пл. Свабоды, 9)
чацвер 18:00 – св. Міхала Арханёла (Гатава, вул. Металургічная, 40)
пятніца 18:30 – Маці Божай Будслаўскай (вул. Прытыцкага, 107а)
субота 18:30 – Божага Цела (вул. Герасіменкі, 6/1)


Вернікі, якія на працягу Вялікага посту наведаюць усе стацыйныя касцёлы (мінімум адзін раз), будуць мець Пасведчанне пілігрыма (з подпісамі пробашчаў 7 стацыйных касцёлаў). Атрымаць бланк пасведчання (для падпісання) можна ў парафіяльнай канцэлярыі або скачаць гл. сайт архідыяцэзіі catholicminsk.by у раздзеле Анонсы.

У Свята Божай Міласэрнасці – 27 красавіка а 15:00 гадз. у Мінскай архікадэры адбудзецца святочная Імша за ўсіх наведвальнікаў стацыйных касцёлаў, як пілігрымаў надзеі.

 

Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.