Дарагія Парафіяне, Шаноўныя Госці!
Шчыра дзякуем за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу, таксама за ахвяраванні складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць сваім благаслаўленнем і напаўняе вашыя сэрцы патрэбнымі ласкамі.
1. У нашай капліцы ў часе Вялікага посту адбываюца пакутныя набажэнствы:
• Крыжовы шлях – у пятніцу а 10.30 і а 19.00. Крыжовы шлях для дзяцей у суботу а 13.00.
• Песні Жальбы – у нядзелю перад Св. Імшой на 9.00 (а 8.40) і перад Св. Імшой на 12.00 (а 11.40).
• Падчас посту ў пятніцу Святая Імша а 7.00 і пасля Крыжовага шляху а 10.30. Вечарам а 19.00 – крыжовы шлях і магчымасць прыняць Святую Камунію.
• Велікапосныя рэкалекцыі адбудуцца 14-17 сакавіка. Просім пазнаёміцца з раскладам і запланаваць свой час.
2. 16 сакавіка (субота) ў літургіі адзначаем гадавіну пасвячэння Архікатэдральнага Касцёла ў Мінску, у архікатэдры – урачыстасць, у архідыяцэзіі – свята.
3. 17 сакавіка (нядзеля) свае імяніны адзначае кс. Алег, памятаем пра кс. Алега ў сваёй малітве.
4. У ноч з 16 на 17 сакавіка ў мінскім катэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі пройдзе чуванне моладзі на тэму «Вялікі тыдзень». Распачнецца чуванне рэгістрацыяй удзельнікаў у 21.30 і святой Імшой у 22.30, а завершыцца благаслаўленнем у 5.40.
5. У часе Вялікага Посту, заахвочваем усіх паклапаціцца пра сваіх хворых і калі будзе такая патрэба, запрасіць святара з сакрамэнтамі ў дом хворага.
6. Кожны аўторак у капліцы адбываецца набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага – інтэнцыі на складковую Святую Імшу можна запісаць у сшытку. А ў кожную сераду – малітва да святога Юзафа, асабліва за нашых ахвярадаўцаў і дабрачынцаў.
Усім Юбілятам і Імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях,
а таксама шматлікіх Божых ласкаў і апекі Марыі.

