Мэтай Эўхарыстычнага руху моладзі (ЭРМ) з'яўляецца дапамога дзецям і моладзі, якія ўжо прымаюць Святую Камунію, трываць у любові, сяброўстве і еднасці з Езусам Эўхарыстычным. Для гэтага падрыхтавана спецыяльная фармацыйная праграма. Адно з правілаў ЭРМ — быць трынаццатым апосталам, а дэвіз руху — «Валадар над намі, Хрыстэ, заўсёды і ўсюды!».

Кожны, хто ўваходзіць у Эўхарыстычны рух моладзі, з’яўляецца рыцарам Езуса Хрыста, а значыць, мае свае абавязкі, якія для яго — прычына гонару. Ён павінен не толькі шчыра маліцца, часта ўдзельнічаць у Святой Імшы, прымаючы Камунію, і адараваць Езуса ў Эўхарыстыі, але і несці радасць, супакой і згоду ў сваё асяроддзе і да таго ж не піць алкагольных напояў, не паліць і не спрабаваць наркотыкаў.

Эўхарыстычны рух моладзі з’яўляецца міжнародным. У яго ўваходзяць каля 3 мільёнаў маладых людзей ва ўсім свеце.

У нашай парафіі суполка руху ЭРМ была заснавана ў кастрычнiку 2019 года.

Сустрэчы адбываюцца ў другую і чацвёртую нядзелі месяца. Душпастырам Эўхарыстычнага руху моладзі з'яўляецца кс. Андрэй Лысы SChr. Яму дапамагаюць сёстры назарэтанкі і аніматары — Вольга Саладкевіч і Вольга Басава.

Дзяцей і моладзь, якія прагнуць разам паглыбляць любоў да Езуса Эўхарыстычнага, запрашаем на сустрэчы ЭРМ. Для гэтага можна звяртацца да кс. Андрэя (+375336054167).

Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.