Вітаем
ХХX Нядзеля звычайная 2018
Шчыра дзякуем за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Асабліва дзякуем за ахвяры складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць. На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем: 1 лістапада (чацвер): УРАЧЫСТАСЦЬ УСІХ СВЯТЫХ Парадак набажэнстваў: 07.00 – Святая Імша; 12.00 – Святая Імша; 15.00 – набажэнства на могілках (Масюкоўшчына) 18.30 – Выпамінкі і Нешпары за памерлых 19.00 – Святая Імша.
ХХIX Нядзеля звычайная 2018
Шчыра дзякуем за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Асабліва дзякуем за ахвяры складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць. На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем: 22 кастрычніка (панядзелак): Успамін святога Яна Паўла II
«Быць міністрантам - значыць служыць»: да літургічнай службы алтара далучыліся новыя міністранты і кандыдаты
6 кастрычніка, 13 хлопцаў атрымалі благаслаўленне ксяндза Пробашча Алега на падрыхтоўку да ганаровай службы ля алтара, і два кандыдата склалі міністранцкія абяцанне.
Сусветная Дзіцячая Эўхарыстычная Святая Гадзіна прайшла ў парафіі
5 кастрычніка, дзеці нашай парафіі сумесна далучыліся да Сусветнай Дзіцячай Эўхарыстычнай Святой Гадзіны, каб разам памаліцца ў інтэнцыі аб супакоі ў сем'ях і ва ўсім свеце. Натхненнем для набажэнства сталі словы Марыі, якія былі перададзены праз трох пастушкоў з Фацімы: «Маліцеся за мір і справядлівасць у свеце, каб спыніліся акты вайны і нянавісці».
ХХVІІ Нядзеля звычайная 2018
Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні, якія сёння прызначаюцца на дыяцэзіяльныя мэты, і за ўсялякую аказаную дапамогу. Асабліва дзякуем за ахвяры складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць. 1. У кастрычніку ў нашай капліцы ладзяцца ружанцовыя набажэнствы. У звычайныя дні ў 18.30 і ў нядзелю ў 11.30. Панядзелак – на польскай мове Аўторак – адказная І Ружа Ружанцовая Серада – моладзь Чацвер – сем’і Суполкі Маці Божай END Пятніца – дзеці Субота – ІІ Ружа Ружанцовая
ХХVІ Нядзеля звычайная 2018
Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Асабліва дзякуем за дапамогу ў рэмонтах. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць. На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем: 1 кастрычніка (панядзелак) успамін Cвятой Тэрэзы ад Дзіцятка Езус, панна і доктар Касцёла
ХХІV Нядзеля звычайная 2018
Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Асабліва дзякуем за ахвяры складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць. На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем: 20 верасня (чацвер): успамін св. Андрэя Кім Таэгона, святара, і Паўла Чон Хасана, і паплечнікаў, мучанікаў
ХХІІІ Нядзеля звычайная 2018
Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Дзякуем за ахвяры складзеныя на будову касцёла. Асабліва дзякуем Шымак Валеру, Харытонаву Юрыю і Чаган Паўлу за дапамогу ў працах у парафіяльным доме. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць. На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем: 12 верасня (серада) успамін Найсвяцейшага Імя Марыі
Развітанне з летам. Распачаўся новы навучальны і катэхетычны год
Чуеце, гэта дзіцячыя спевы! Адкуль яны? Мабыць, недзе свята?!” – менавіта так мусілі думаць жыхары Дамброўкі і Кунцаўшчыны раніцай другога верасня. Так, гэта было сапраўднае свята для шматлікіх дзяцей і іх бацькоў, якія сабраліся побач з нашай капліцай на нядзельную св. Імшу, каб развітацца з летнімі дзянькамі і адзначыць пачатак новага катэхетычнага і навучальнага года.
Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.





