Вітаем
Адбылася малітва праслаўлення «Дзеці нясуць міласэрнасць»
26 красавіка ў Хрысціянскім Сацыяльным Цэнтры ў Мінску адбылася малітва праслаўлення пад назвай «Дзеці нясуць міласэрнасць». Традыцыйна ў гэтай падзеі прымае ўдзел наш хор дзяцей «Божыя ягняткі» пад кіраўніцтвам Алены Шымак.
ІII Велікодная Нядзеля
Хрыстос уваскрос! Сапраўды уваскрос! Дарагія Парафіяне, Шаноўныя Госці! Шчыра дзякуем за супольную малітву, за складзеныя ахвяраванні, за ўсялякую аказаную дапамогу і служэнне, таксама дзякуем за ахвяраванні складаныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць сваім благаслаўленнем і напаўняе вашыя сэрцы патрэбнымі ласкамі.
ІІ Велікодная Нядзеля - Нядзеля Божай Міласэрнасці
Хрыстос уваскрос! Сапраўды уваскрос! Дарагія Парафіяне, Шаноўныя Госці! Шчыра дзякуем за супольную малітву, за складзеныя ахвяраванні, якія сёння прызначаюцца на дыяцэзіяльныя мэты, за ўсялякую аказаную дапамогу і служэнне, таксама дзякуем за ахвяраванні складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць сваім благаслаўленнем і напаўняе вашыя сэрцы патрэбнымі ласкамі. Нагэтым тыдні ў літургіі Касцёла:
«Christus resurrexit!» Фотарэпартаж з Рэзурэкцыі
Вялікдзень — найважнейшая ўрачыстасць у Літургічным годзе.
Нядзеля Уваскрасення Пана
Дарагія Парафіяне, Шаноўныя Госці! Шчыра дзякуем за супольную малітву, за складзеныя ахвяраванні, за ўсялякую аказаную дапамогу і служэнне асабліва падчас Святога Пасхальнага Трыдуум (Сёстры, ЛСА, хор, валанцёры). Дзякуем нашым парафіянам якія на мінулым тыдні падрыхтавалі велікодны КІРМАШ, прыгожыя вербы і шмат розных прыгожых і карысных рэчаў, а таксама смачных вырабаў, таксама дзякуем за ахвяраванні складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць сваім благаслаўленнем і напаўняе вашыя сэрцы патрэбнымі ласкамі.
«Месцам жа спаткання будзе Галілея...»
Ад вячэрніка праз Крыж і цішыню Гроба Касцёл вядзе нас да Вялікай ночы Уваскрасення.
Ці ёсць надзея ў дзень смерці Езуса?
Крыж — знак веры і надзеі. Надзея — гэта давер Богу, гэта крыж, крыж, які прыняў Езус. Нясенне крыжа баліць, бо гэта боль, цярпенне, смутак. Каб увайсці ў разуменне надзеі, трэба ўзяць крыж у сваім жыцці. Бог пытаецца ў нас сёння: "Ці ўзяў ты свой крыж?"
Надзея Вялікага Чацвярга
Літургія Слова запрашае нас у Вячэрнік, каб разам з Езусам спажыць пасху па габрэйскіх звычаях. У нашым Вячэрніку, каплічцы, таксама можна заўважыць знакі сённяшняга дня — пусты табернакулюм, а потым адбудзецца абмыванне ног і перамяненне хлеба ў Цела Езуса.
Пальмовая Нядзеля — пачатак Вялікага тыдня
Літургія пачалася з працэсіі з галінкамі. Цэнтральнае месца ў Літургіі займае чытанне Мукі Пана (паводле Лукі ў гэтым годзе). Пачатак Вялікага тыдня рыхтуе нас да святкавання Мукі, Смерці і Уваскрасення Езуса Хрыста.
Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.







